ААН працягнула мандат адмысловага спавяшчальніка ў пытаннях Беларусі


З 2018 года пасаду адмысловага спавяшчальніка займае Анаіс Марэн

Савет па правах чалавека ААН раніцай 17 ліпеня прыняў рэзалюцыю, паводле якой мандат адмысловага спавяшчальніка ў пытаннях сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі працягнуты яшчэ на год.

Рэзалюцыя заклікае афіцыйны Менск гарантаваць правядзенне свабодных, сумленных і празрыстых прэзідэнцкіх выбараў, а таксама садзейнічаць мірнаму працэсу ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязкамі дзяржавы.

Hавiны
Не задушыць, а абараніць. У міліцыі распавялі, навошта разганяюць пратэсты
2020.07.17 23:06

Савет заклікаў беларускія ўлады цалкам супрацоўнічаць з адмысловым спавяшчальнікам: дазволіць ёй наведаць краіну і вольна сустракацца з зацікаўленымі бакамі, у тым ліку грамадзянскай супольнасцю, у сваёй афіцыйнай якасці, каб дапамагчы ўраду выканаць міжнародныя абавязкі адносна правоў чалавека. Беларусь таксама мусіць выканаць рэкамендацыі адмысловага спавяшчальніка і пашырыць усебаковую супрацу з тэматычнымі адмысловымі працэдурамі ААН.

Акрамя таго, упраўленне Вярхоўнага камісара ААН у пытаннях правоў чалавека заклікала ўлады Беларусі выконваць правы грамадзянаў на свабоду слова і сходаў, а таксама вызваліць затрыманых на пратэставых акцыях людзей і праводзіць сумленныя судовыя працэсы над абвінавачанымі. Адпаведную заяву прадставіла прадстаўніца Вярхоўнага камісара ААН у пытаннях правоў чалавека Ліз Тросэл.

«Беларусь абавязаная спрыяць правядзенню мірных сходаў і падтрымліваць права на свабоду выказвання меркаванняў, у тым ліку і тых, што могуць выказваць нязгоду і падтрымліваць апазіцыйных кандыдатаў. Акрамя таго, журналістам, якія жадаюць асвятляць пратэсты, не павінны ствараць перашкоды ў іх працы і падвяргаць іх адвольным арыштам і затрыманням», – заявіла яна.

Hавiны
На журналіста, якому пры затрыманні пабілі нос, склалі пратакол за непадпарадкаванне
2020.07.17 17:55

Паводле Ліз Тросэл, «неабгрунтаваныя абмежаванні правоў на свабоду слова, мірных сходаў і асацыяцыяў могуць падарваць давер да выбарчага працэсу».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў