Аааааа! Б**! Я прабіў табе руку! Прабач!


Польскі фокуснік памыліўся і прабіў здаравенным цвіком руку тэлевядоўцы.

Спадар Зубік (Pan Ząbek) прыйшоў у студыю забаўляльнага ранішняга шоу на польскім тэлеканале TVP2, каб паказаць адзін са сваіх фокусаў.

Ілюзіяніст узяў 4 папяровыя пакеты і змясціў у адзін з іх 10-сантыметровы цвік. Пасля чаго перамяшаў пакеты і прапанаваў вядоўцам праграмы раздавіць адзін з іх далонню.

Фокус скончыўся трагедыяй у наўпроставым эфіры. Ааааааа, – крычала вядомая журналістка Мажэна Рагальская. Б**! Я прабіў табе руку! Прабач, разгублена сказаў Спадар Зубік.

Цяпер тэлевядоўца знаходзіцца пад наглядам медыкаў. Паводле Рагальскай, абышлося без швоў. Адзін з інтэрнэт-карыстальнікаў злосна паіранізаваў над здарэннем. «Шкада, што не было фокусу з пілой», – напісаў ён.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў