«А як можна жыць: 135 кілаграмаў вагой». Лукашэнка пракаментаваў смерць у Віцебску


Наведваючы Смалявіцкі раён 3 красавіка, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што баяцца трэба не столькі сімптомаў віруса, колькі выкліканага ім псіхозу. «Людзі з розуму схадзіць пачалі», – заявіў кіраўнік дзяржавы. Пра гэта паведамляе sb.by.

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі больш за трыста інфікаваных і гэта мізэрныя лічбы.

«Мы іх лечым. 16 толькі знаходзяцца на ШВЛ (штучная вентыляцыі лёгкіх – заўв. belsat.eu), і то яны не праблемныя. З губернатарам (старшыня Менаблвыканкаму Аляксандр Турчын. – заўв. belsat.eu) ехалі, у яго 54 чалавекі па ўсёй вобласці на лячэнні, ён ведае кожнага. У яго яны распісаны. Кожную раніцу ён дапытвае медыкаў: а што з гэтым, што з тым і гэтак далей.

Шарстнёў (старшыня Віцебскага аблвыканкаму Мікалай Шарстнёў, – заўв. belsat.eu) учора мне далажыў (апошні выпадак у яго быў). Я пытаюся: чаму памёр? «Аляксандр Рыгоравіч, а як можна жыць: 135 кілаграмаў вагой, сэрца амаль не працуе, цэлы букет хваробаў». Вірус атакуе слабых, у якіх няма імунітэту. А яму за 70 гадоў. Таму трэба засцерагчы старых, што мы і робім. У аэрапортах, на межах маніторым сітуацыю. Нейкае падазрэнне, нават тэмпература ледзь павышаная, адразу пачынаем правяраць. Тэст нармальны, звычайнае рэспіраторнае захворванне, падлячылі – едзь», – заявіў Лукашэнка.

Са словаў Лукашэнкі незразумела, пра смерць якога пацыента ў Віцебску ён кажа. Аднак паралельна намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкаму Мікалай Каспіровіч па паседжанні абласнога штабу па барацьбе з каронавірусам распавёў пра смерць ад пнеўманіі дзвюх жанчын у Віцебску. Адна з іх – жанчына старэйшая за 70 гадоў з множнай хранічнай паталогіяй. Таксама у першай палове дня 3 красавіка СМІ паведамлялі, што ў Віцебскім абласным клінічным спецыялізаваным цэнтры памёр пенсіянер Уладзімір Сідараў.

Hавiны
За содні ў Віцебску памерлі 2 жанчыны з пнеўманіяй. Адна з іх – медык
2020.04.03 17:09

«Самае галоўнае, каб маладыя, здаровыя людзі не паміралі. І я міністру аховы здароўя, лекарам кажу: ваша справа лячыць. Вы не павінны забываць, што акрамя гэтых вірусаў трэба лячыць анкалогію, сардэчна-сасудзістыя хваробы, простую пнеўманію. А так у нас нахіл, усе схаваліся за каронавірус», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка лічыць, што баяцца трэба не столькі сімптомаў віруса, колькі выкліканага ім псіхозу.

«Кожны дзень на людзей абвальваецца гэты вал. А ў каго дзеткі? Ты ж за іх перажываеш. Людзі з розуму схадзіць пачалі. Я ўпэўнены, што суіцыдаў дадалося ў свеце. Вось чаго трэба баяцца, гэта будуць наступствы гэтага псіхозу. Таму, людзі, вазьміцеся за галаву і супакойцеся. І рабіце ўсё для таго, каб даўжэй пражыць. Што трэба рабіць, мы ведаем», – падкрэсліў ён.

Hавiны
«Як «на аддалёнцы» даіць кароў?» Лукашэнка патлумачыў, чаму ён супраць каранціну
2020.04.03 15:21

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў