8 сакавіка жыхар Лунінца застрэліў цешчу, жонку, ейнага брата і спрабаваў забіць сябе


Усе тры ахвяры памерлі на месцы здарэння, паведамляе прэс-служба Следчага камітэту.

Устаноўлена, што вечарам 8 сакавіка 66-гадовы жыхар Лунінца, знаходзячыся ў гасцях у цешчы, падчас сваркі выстраліў са стрэльбы ў сваю 56-гадовую жонку, ейную 78-гадовую маці і 50-гадовага брата.

Пасля гэтага мужчына стрэліў сабе ў галаву, але застаўся жывы. Цяпер ён шпіталізаваны і знаходзіцца пад канвоем.

8 сакавіка ў Лунінецкі РАУС паступіла паведамленне ад жыхаркі раёну аб тым, што ў дачыненні да яе здзяйсняюцца супрацьпраўныя дзеянні, гаворыцца ў паведамленні СК. Па адрасе выехаў нарад міліцыі, а пазней і следча-аператыўная група.

Па прыбыцці праваахоўнікі знайшлі целы трох мясцовых жыхароў з агнястрэльнымі раненнямі.

Фота – Следчы камітэт

Дазволу на захоўванне зброі падазраваны не меў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў