74-ы дзень пратэстаў. Галоўнае


Акцыі пратэсту ў Беларусі працягваюцца ўжо 74-ы дзень. Беларусы не згодныя з фальсіфікацыямі на выбарах прэзідэнта, патрабуюць сыходу Лукашэнкі, спыненне гвалту і правядзенне новых выбараў. Чым адметная серада ў Беларусі – у падсумаванні дня ад Belsat.eu.

Нарада Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка сабраў кіраўніцтва краіны на нараду ў палацы незалежнасці. Прэм‘ер-міністр, кіраўнікі абедзвюх палатаў парламенту, Вярхоўнага суда, адміністрацыі прэзідэнта, кіраўнікі вобласцяў і сілавых ведамстваў – агулам больш за 20 чалавек. Нарада працягвалася некалькі гадзінаў, але пра яе вынікі цягам дня інфармацыі не з’явілася.

Аб’ектыў
4 дні да ўльтыматуму і нарада ў Лукашэнкі
2020.10.21 23:19

4 дні да ўльтыматуму

У гэтую нядзелю скончыцца тэрмін народнага ўльтыматуму, які Святлана Ціханоўская абвесціла 12-га кастрычніка.

Сёння на тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай апублікаваныя гарантыі для тых, хто падтрымае ўсеагульны страйк у выпадку невыканання ўмоваў ультыматуму – уся магчымая дапамога ад фондаў салідарнасці:

«Гэта няпростае рашэнне. Але рашэнне, якое зменіць хаду гісторыі, не можа быць простым. І я не магу прыняць яго за вас. Але магу зрабіць усё, каб дапамагчы вам адважыцца. Я магу гарантаваць, што вы займееце ўсю магчымую падтрымку ад фонду «BySol», калі зазнаеце эканамічныя рэпрэсіі ці згубіце працу».

Святлана Ціханоўская ў Коледжы Еўропы.
Фота: @tsikhanouskaya

Каардынацыйная рада мае план дзеянняў для пратэстоўцаў

У Каардынацыйнай рады ёсць план дзеянняў на выпадак, калі Лукашэнка не выканае ўльтыматум Святланы Ціханоўскай, але раскрываць яго пакуль не будуць, заявілі падчас прэс-канферэнцыі сябры прэзідыума КР Павел Латушка і Вольга Кавалькова.

Hавiны
Страх перад 26 кастрычніка. Эксперты распавялі, навошта Лукашэнка склікаў вялікую нараду
2020.10.21 17:20

«Калі мы Аляксандру Лукашэнку раскажам усё, што плануем зрабіць, гэта не будзе сюрпрызам для нелегітымнай улады, таму давайце набяромся цярпення. Адпаведная праграма дзеянняў адпрацаваная яшчэ на мінулым тыдні, яна адобрана ўсімі лідарамі ініцыятыў, структур, якія ўяўляюць грамадзянскую супольнасць Беларусі, і, у першую чаргу, штабам Святланы Ціханоўскай. […]

Улада павінна разумець, што колькасць гэтых дзеянняў будзе нарастаць. Да агульнанацыянальнай забастоўкі рыхтуюцца ўсе сілы грамадзянскай супольнасці», – адзначыў Латушка.

Марш мудрасці, 19 кастрычніка.
Фота: ТК / «Белсат»

Прымус удзелу ў праўладных мітынгах

Па ўсёй краіне бюджэтнікаў пагрозамі прымушаюць ехаць на нядзельны мітынг за Лукашэнку.

Вось некаторыя паведамленні нашых чытачоў:

«Мая мама працуе ў яслі-сад №296 г. Менска. У іх начальства ад »Белай Русі« зганяе на »пікнік« у гэтую нядзелю. Абавязкова з вялікім чырвона-зялёным сцягам».

«Добры дзень, маю сяброўку прымушалі ісці галасаваць датэрмінова, але яна адмовілася. У выніку ёй прыгразілі звальненнем. Праз пару месяцаў яна сама адтуль захацела звольніцца. І ўявіце, што яе ўгаворвалі застацца, таму што ніякага чалавека на яе месца няма. Гэта я да таго, што цяпер прымушаюць ісці на мітынгі пад пагрозай звальнення, але пры гэтым незразумела, чаму людзі баяцца сказаць не».

«На »Рэмаўтадоры« спрабавалі палохаць звальненнем, але не атрымалася. У нас і так асабліва працаваць няма каму».

«Яслі-сад N100 г. Менску. Загадчыца Іванова Наталля Васільеўна па адным выклікае ў кабінет супрацоўнікаў і пагрозамі прымушае ісці падначаленых на нядзельны праўладны мітынг».

BYSOL выплаціў 1 мільён € рэпрэсаваным і анансаваў стварэнне новай платформы

21 кастрычніка Фонд салідарнасці BYSOL / Belarus solidarity foundation паведаміў пра выплату завадчанам, шахцёрам, чыгуначнікам, медыкам, настаўнікам, сілавікам, чыноўнікам і многім іншым 1 мільёна € кампенсацыі за рэпрэсіі, якія ўжыў да іх рэжым Лукашэнкі.

Hавiны
BYSOL выплаціў 1 мільён € рэпрэсаваным і анансаваў стварэнне новай платформы
2020.10.21 17:28

У Беларусі 102 палітычныя зняволеныя

21 кастрычніка лік палітзняволеных у Беларусі перакрочыў сотню і дасягнуў 102 асобаў. Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ дзевяць чалавек. Пераслед гэтых людзей праваабаронцы бачаць, як палітычна матываваны «у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў».

Вядомыя беларускія спартоўцы Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін у варшаўскай студыі Белсату

Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін у варшаўскай студыі Белсат ТВ. 21 кастрычніка 2020 г.
Фота: Яна Пракопчык / Белсат

Глядзіце размову з легендамі беларускага спорту:

Стужка навінаў