Напярэдадні Новага году Расея зноў абстрэльвае Украіну


Напярэдадні новага года 31 снежня расейскія вайскоўцы зноў абстралялі Украіну, паветраная трывога была аб’яўлена ва ўсіх вобласцях. Улады паведамляюць аб пуску ракет «Калібр» з боку Каспійскага мора, сілы СПА збілі больш за 12 ракет з больш за 20 запушчаных, 6 з іх у Кіеўскай вобласці.

Паведамлялася аб рабоце сістэмы супрацьпаветранай абароны ў Мікалаеўскай, Херсонскай, Кіеўскай, Вінніцкай, Жытомірскай, Тэрнопальскай, Хмяльніцкай вобласцях. Таксама падчас трывог былі чуваць выбухі ў Краматорску і Славянску.

Па паведамленнях украінскіх тэлеграм-каналаў у Кіеве было чуваць каля 10 выбухаў. Таксама ў Кіеве і вобласці ўвялі экстраныя адключэнні святла.

Мэр Кіева Віталь Клічко таксама паведаміў аб выбухах. Адзін з іх раздаўся паміж жылымі дамамі ў Саломенскім раёне сталіцы, абломкі ракеты патрапілі ў прыватны дом, загінуў пажылы мужчына і восем чалавек атрымалі раненні, адзін з іх у вельмі цяжкім стане.  Таксама выбухі адбыліся Пячэрскім раёне, ёсць разбурэнне, пашкоджанне атрымала гасцініца «Алфавіто», нязначныя пашкоджанні бліжэйшых пабудоў. У Галасееўскім раёне пашкоджаны гаспадарчае збудаванне і аўтамабіль, пацярпелых няма. Ёсць разбурэнні ў Дняпроўскай раёне. У гэтых раёнах розныя ступені пашкоджанняў атрымалі будынкі школ і дзіцячых садоў.

Пакуль вядома аб адным загінулым (пажылы мужчына) і 20 пацярпелых у Кіеве, 14 з іх былі шпіталізаваны. Інфармацыя аб пацярпелых і разбурэннях удакладняецца.

Таксама стала вядома, што ў Кіеве паранены журналіст з Японіі. Яго клічуць Ватару Секіта, ён працуе ў выданні Асахі Сімбун. Журналіст пражываў у гатэлі, куды прыляцела ракета.

Выбухі ў Кіеве выбілі шыбы ў палацы «Украіна».

У Хмяльніцкім чацвёра чалавек паранены. У Запарожжы раненні атрымалі таксама чацвёра чалавекі, у тым ліку 14-гадовая дзяўчынка.

У Адэскай вобласці, Жытоміры, Харкаўскай, Днепрапятроўскай, Кіраваградскай, Сумскай вобласцях увялі экстраныя адключэнні святла.

Кіраўнік Мікалаеўскай АВА Віталь Кім пацвердзіў «прылёты» ў горадзе. Шасцёра чалавек паранены, трое з іх у шпіталі, адзін у цяжкім стане. Дэталі ўдакладняюцца.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў