Дажджы, навальніцы і спёка. Якое надвор'е чакаецца ў Беларусі ў апошні дзень лета


У чацвер 31 жніўня ў Беларусі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы, парывы ветру падчас навальніц могуць дасягаць 15-20 м/с, паведамляе «Белгідрамет».

Дождж у Менску.
Фота: Белсат

Сіноптыкі папярэджваюць, што максімальная тэмпература паветра на ўсходзе краіны можа падымацца да +31 °С.

Кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Менску, Берасці, Віцебску, Горадні. А Магілёў і Гомель у апошні дзень каляндарнага лета застануцца, хутчэй за ўсё, без ападкаў. Найбольш горача будзе ў Гомлі і Магілёве.

МНС Беларусі папярэджвае, што лепей не знаходзіцца пад прамымі сонечнымі праменямі з адкрытай галавой, а падчас навальніцы – не спускацца ў падземныя пераходы і трымацца далей ад электраправодкі і антэнаў. Ведамства раіць таксама не карыстацца падчас грымотаў тэлефонам і электрычнымі прыстасаваннямі.

Аб’ектыў
Непагадзь у Беларусі сталася вынікам глабальнай змены клімату
2023.08.08 22:04

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў