Пінчуку прызначылі 22 года калоніі за нібыта падрыхтоўку тэрактаў на мінулы Дзень Волі


У Менскім абласным судзе 30 траўня агучылі прысуд 37-гадоваму ўраджэнцу Піншчыны Вячаславу Малейчуку, паведамляюць правваабаронцы.

Суд доўжыўся ў закрытым рэжыме тры тыдні.

Мужчыну прызналі вінаватым у арганізацыі 25 сакавіка 2021 «актаў тэрарызму» у Барысаве і Менску. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Арэшкі прызначыла яму 22 гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Вячаслаў Малейчук.
Фота: bypol.org

Малейчука абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 289, ч. 1 арт. 13 ч. 3 арт. 289 (падрыхтоўка і замах на акт тэрарызму), ч. 3 і ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да выбуховых рэчываў), ч. 1 арт. 295-3 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанне гаручых рэчываў).

На наступны дзень пасля леташняга Дня Волі МУС заявіла, што прадухіліла тэракты ў Чыжоўцы і ў Печах. Тады на відэа паказалі Малейчука, які казаў, што атрымаў загад ад кагосьці з «BYPOL» арганізаваць тэракт. Па словам Вячаслава на відэа пасля затрымання вынікае, што ў яго быў саўдзельнік, але судзілі аднаго Малейчука.

Таксама фігурантамі гэтай справы з’яўляюцца ўдзельнікі ініцыятывы «BYPOL».

Аналітыка
Як ГУБАЗіК рыхтаваў фэйкавы тэракт на Дзень Волі. Новае расследаванне «ByPol»
2021.11.25 16:42

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў