Вялікая Брытанія дапускае арышт нерухомасці расейскіх алігархаў у выпадку нападу на Украіну


Міністарка замежных справаў Вялікай Брытаніі Элізабэт Трас заявіла ў інтэрв’ю Sky News, што ў выпадку, калі Расея нападзе на Украіну, брытанскі ўрад можа пайсці на любыя санкцыі супраць Крамля.

Трас расказала, што любая кампанія, якая прадстаўляе цікавасць для Крамля і рэжыму ў Расеі, можа стаць мішэнню для санкцыяў.

«Пуцінскім алігархам або расейскім кампаніям, якія падтрымліваюць улады Расеі, не будзе дзе схавацца», – заявіў яна.

Кіраўніца МЗС не выключае, што ў рамках санкцыяў улады Брытаніі могуць пайсці на канфіскацыю нерухомасці расейскіх алігархаў у Лондане. Але больш падрабязна распавядаць пра гэта яна не стала.

Прэмʼер-міністр Борыс Джонсан у сваю чаргу паведаміў, што Лондан разглядае магчымасць удвая нарасціць колькасць сваіх войскаў, дыслакаваных ва Усходняй Еўропе. Ён адзначыў, што Брытанія не будзе цярпець «дэстабілізуючых дзеянняў Расеі і заўсёды будзе падтрымліваць саюзнікаў па НАТА».

«Калі прэзідэнт Пуцін выбера шлях кровапраліцця і разбурэння, гэта будзе трагедыяй для Еўропы. Украіна павінна быць свабоднай у выбары сваёй будучыні», – цытуе Джонсана Бі-Бі-Сі.

Hавiны
Новая дата нападу, расейскія марпехі ў Беларусі і ўзмацненне сілаў NATO. Хронікі вайсковай эскалацыі
2022.01.26 01:13

РР belsat.eu

Стужка навінаў