Украінцу, які параніў нажом беларуса, вынеслі канчатковы прысуд


Апеляцыйны суд Любліна ў Польшчы вынес рашэнне па справе ўкраінца, які ў сакавіку 2022 года падчас сваркі з беларусам нанёс таму некалькі ўдараў нажом. Свае паводзіны 34-гадовы абвінавачаны патлумачыў тым, што быў у агрэсіўным стане з-за спрэчкі пра вайну.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: sknews.ru

Вырак у чатыры з паловай гады быў вынесены мужчыну яшчэ ў канцы чэрвеня 2023 года, піша выданне «Most», але з ім не пагадзілася ні абвінавачанне, ні абарона. На апеляцыйным працэсе пракурор прасіў для Максіма В. 12 гадоў, а абарона настойвала на скарачэнні тэрміну да паўтара гадоў.

Згодна з матэрыяламі следства, пацярпелы і нападнік пазнаёміліся падчас каранціну ў вёсцы Казлуўка, што знаходзіцца ў Люблінскім ваяводстве. Падчас распіцця гарэлкі 1 сакавіка 2022 года яны паспрачаліся, і ўкраінец нанёс некалькі ўдараў нажом беларусу – у вобласць грудзей і рук. «Гэта за вайну», – пракаментаваў свае дзеянні падсудны. Падчас суду ён папрасіў прабачэння за тое, што здзейсніў і звярнуўся з просьбай аб справядлівым судзе.

У выніку Апеляцыйны суд пастанавіў пакінуць без зменаў рашэнне суда першай інстанцыі – чатыры з паловай гады. Рашэнне суду канчатковае. Але яно яшчэ можа быць абскарджана касацыйнай скаргай у Вярхоўны суд.

Hавiны
Украінец, падазраваны ў замаху на беларуса ў Польшчы, папрасіўся ў ЗСУ
2023.04.18 13:15

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў