У МЗС Беларусі выклікалі ўкраінскага амбасадара


Амбасадару Украіны Ігару Кізіму заявілі пратэст з боку беларускага МЗС. Падставай для гэтага стала ракета, якая ўпала ў Іванаўскім раёне Берасцейскай вобласці, піша БелТА.

Міністэрства замежных справаў Беларусі.
Фота: ua.news

У МЗС Беларусі выклікалі амбасадара Украіны Ігара Кізіма. Дыпламату заявілі «рашучы пратэст у сувязі з інцыдэнтам з ракетай».

«Мы запатрабавалі, каб украінскі бок правёў дбайнае расследаванне ўсіх абставінаў пуску названай ракеты, прыцягнуў да адказнасці вінаватых і прыняў вычарпальныя захады, каб не дапусціць паўтарэння ў будучыні падобных інцыдэнтаў. Якія могуць прывесці да катастрафічных наступстваў для ўсіх», – заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Ракета ўпала 29 снежня каля вёскі Гарбаха Іванаўскага раёна Берасцейскай вобласці. Беларускія ўлады заявілі, што ракета патрапіла ў Беларусь з Украіны.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў