Новыя «тэрарысты», забарона «1984» і гарачая вада. Галоўныя падзеі траўня ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» падсумоўвае апошнія тыдні траўня. Пачалi адключаць гарачую ваду, залучылі чарговых асобаў у спіс «тэрарыстаў», забаранілі раман «1984». Усё гэта – у новых малюнках.

Менскія ўлады пачалі планавае адключэнне гарачай вады ў шэрагу раёнаў гораду.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

У Вярхоўную Раду Украіны 26 траўня паступіў праект зменаў у Закон аб канфіскацыі ўласнасці РФ на тэрыторыі Украіны. За падтрыманне расейскага ўварвання дзеянне закону прапаноўваецца распаўсюдзіць і на Беларусь, паведамляецца на сайце ўкраінскага парламенту.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

КДБ дадало Знака, Калеснікаву і яшчэ 13 беларусаў да спісу «тэрарыстаў». На сёння асобамі, «якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», КДБ лічыць ужо 60 чалавек.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

18 траўня стала вядома, што ў Беларусі прызналі экстрэмісцкай кнігі «Сабакі Еўропы» Альгерда Бахарэвіча і «1984» Джорджа Орўэла.

У спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які публікуе Міністэрства інфармацыі Беларусі, больш за тысячу пазіцыяў, якія знайшлі адлюстраванне на больш як 400 старонках. У «экстрэмісцкім» спісе не толькі папулярныя Telegram-каналы, але і значкі, сцягі, публікацыі, кнігі, інтэрнэт-старонкі ды нават словы асобных дзіцячых песень, перайначаныя невядомымі аўтарамі. «Белсат» прааналізаваў гэты спіс і паглядзеў, якія кнігі ў нашай краіне, на думку чыноўнікаў, – «экстрэмісцкія».

Hавiны
Не толькі «1984». Вядомыя кнігі, якія таксама падрываюць стабільнасць у Беларусі
2022.05.19 16:56
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

«Белтэлекам» заявіў пра гатовасць усталяваць у Менску 100 тысяч відэакамераў. Запісы будуць захоўваць на серверы прадпрыемстваў ЖКГ не менш за 30 дзён, а прагледзець іх можна будзе онлайн.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Дэ Лёс, belsat.eu

Стужка навінаў