Гомельскія ўлады «забяспечваюць яўку» на канцэрт да «дня яднання Беларусі і Расеі»


У Гомельскім аблвыканкаме распрацавалі адмысловы план падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных да Дня яднання Беларусі і Расеі. Сярод іншага ў дакуменце прапісаныя квоты «забеспячэння яўкі прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскасці, дэлегацыяў раёнаў» на канцэрт, які 2 красавіка пройдзе ў гомельскім Грамадска-культурным цэнтры, паведамляе «Флагшток».

Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр.
Фота: Вікіпедыя

Так, у дакуменце патрабуецца прысутнасць з Гомлі 580 чалавек, з Гомельскага раёну – 100 гледачоў, з астатніх раёнаў па 20 чалавек. Адказнасць за яўку ўскладзеная на старшыняў Гомельскага гарвыканкама і адпаведных райвыканкамаў.

У дакуменце гаворыцца пра неабходнасць яўкі на мерапрыемства ветэранаў, моладзі, «патрыятычнай грамадскасці». Для ўсіх прысутных распрацаваная схема рассадкі залы.

Фрагмент плана падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных да Дня яднання Беларусі і Расеі.
Фота: Флагшток

Акрамя таго, у плане ўтрымліваюцца пункты з расходамі на прыём дэлегацыяў з абласцей Расейскай Федэрацыі, сувеніры і кветкі для ўдзельнікаў канцэрта. Сярод іншага, харчаванне прадугледжанае толькі для расейскіх артыстаў.

Нагадаем, што ўвечары 22 сакавіка ў маскоўскай канцэртнай зале «Crocus City Hall», дзе быў запланаваны выступ гурта «Пикник», група невядомых учыніла страляніну з аўтаматычнай зброі. Тэрарысты расстралялі дзясяткі людзей, у будынку раздаліся некалькі выбухаў і пачаўся вялікі пажар. Колькасць ахвяраў тэракту вырасла да 143 асобаў, больш за 180 атрымалі раненні.

У сувязі з тэрактам абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка заклікалі беларусаў, «якія знаходзяцца ў Беларусі і Расеі, пазбягаць месцаў масавага збору людзей, у тым ліку гандлёвых і забаўляльных цэнтраў», а таксама «паклапаціцца аб сваёй бяспецы, пазбягаць навал людзей і ўважліва назіраць за тым, што адбываецца на тэрыторыі Беларусі ў бліжэйшы час».

Меркаванні
Сістэматычныя тэракты ў Расеі як напамін беларусам: мы недалёка ад яе адышлі пры Лукашэнку
2024.03.26 17:11

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў