У Барысаве паўгода не прыбіраюць мёртвыя туі, на якія патрацілі каля 25 тысяч рублёў


У Барысаве больш за паўгода не могуць прыбраць больш за 500 мёртвых туяў. Іх пасадзілі каля двух гадоў таму і выдаткавалі на іх 25 тысяч рублёў, але расліны не прыняліся. Цяпер гараджане скардзяцца на «мёртвы плот» з туяў, паведамляе EX-PRESS.BY.

Загінулыя туі на вуліцы Гагарына ў Барысаве ў лютым 2024 года.
Фота: ex-press.live

«Мёртвыя туі – жывы напамін пра тое, як умела ўлады распараджаюцца нашымі грашыма. Загінула не адно дрэўца, і не пяць, а літаральна ўсё, – скардзіцца выданню жыхарка Барысава. – Я не садоўнік-азеляніцель. Але нават я ведаю, што расліны трэба даглядаць. Нават загугліла і даведалася, што паходжанне саджанцаў туі адыгрывае вырашальную ролю пры перасадцы. Калі саджанцы з цяпліцы або з поўдня – яны асуджаныя…»

Барысаўчанка абураецца, што ўлады не могуць прыбраць «мёртвую агароджу». Дрэвы засохлі ўжо ў ліпені 2023 года. А праблемы з імі пачаліся неўзабаве пасля пасадкі ў траўні 2022 года.

Загінулыя туі на вуліцы Гагарына ў Барысаве ў ліпені 2023 года.

«Зрэшты, грошы пілаваць на дарагіх саджанцах гэта адно, а даглядаць іх – гэта зусім іншае», – наракае жанчына.

Туі ў Барысаве ў траўні 2022 года.
Фота: express.live
Hавiны
Мядзведзь, рысь, барсук – каго могуць выключыць з Чырвонай кнігі Беларусі
2024.01.10 13:01

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў