Магілёву пагражае эпідэмія коклюшу


У Магілёве нестабільная эпідэмічная абстаноўка вакол коклюшнай інфекцыі. Дзеці і падлеткі сярод хворых складаюць 81 %, паведамляе Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pexels

Коклюш у Магілёве распаўсюджваецца ў выніку зніжэння прышчэпачнага імунітэту ў часткі школьнікаў, мяркуюць магілёўскія эпідэміёлагі.

Коклюш – вострае інфекцыйнае захворванне. Ён перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Пры заражэнні коклюшам хвароба праяўляецца праз 2–14 дзён (часцей – праз тыдзень) пасля інфікавання. Коклюш звычайна пачынаецца з лёгкага дакучлівага пакашлівання, нязначных катаральных з’яваў (насмарку, гіперэміі зяпы), адзначаюць эпідэміёлагі.

У перыяд, калі кашаль здаецца нязначным, хворыя коклюшам дзеці могуць працягваць ходзіць у школу, аднак у гэты момант яны вельмі заразныя. Затым кашаль паступова ўзмацняецца. На другім–трэцім тыдні кашаль надыходзіць прыступамі, што могуць перашкаджаць спаць.

«Захворванне працякае цяжка ў дзяцей, не прышчэпленых супраць коклюшу або прышчэпленых з парушэннем інтэрвалаў паміж прышчэпкамі», – падкрэсліваюць спецыялісты.

Эпідэміёлагі рэкамендуюць настаўнікам школаў і выхавальнікам дзіцячых садкоў пры зʼяўленні кашлю ў дзіцяці тэрмінова накіроўваць яго ў медпункт, каб вызначыць, ці можа дзіця наведваць калектыў.

Аб’ектыў
У Лідскі раён завезлі адзёр
2024.01.26 20:32

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў