У Беларусі працягваюць блакаваць сайты, Цукерберг будуе віртуальны метасусвет: галоўнае за 28 кастрычніка


«Белсат» падводзіць вынікі чацвярга, 28 кастрычніка. Пра галоўныя падзеі чытайце ў нашым аглядзе.

У Беларусі з’явілася яшчэ адно экстрэмісцкае фармаванне – такім прызналі тэлеграм-канал «Ашмяны». Агулам на 28 кастрычніка 8 тэлеграм-рэсурсаў прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі.

Затрыманы ў Беларусі Андрэй Скрыпкін, якога падазраюць у забойстве экс-банкіра Міхаіла Яхантава і ягонай сям’і на захадзе Масквы, учыніў самагубства – яго знайшлі павешаным у беларускім СІЗА.

У Крамлі пацвердзілі ўдзел прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў пасяджэнні Найвышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы 4 лістапада. Але ёсць нюанс.

«Пуцін 4 лістапада праз відэасувязь возьме ўдзел у пасяджэнні Найвышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы РФ і Беларусі», – сказаў Дзмітрый Пяскоў.

Аб’ектыў
Інтэграцыя: «рашучы крок» ці чарговы пшык?
2021.10.28 22:24

28 кастрычніка Лукашэнка падчас сустрэчы з генпракурорам Расеі Ігарам Красновым заявіў, што 4 лістапада адбудзецца «рашучы крок у нашай інтэграцыі». Раней таксама паведамлялі, што на пасяджэнні дзяржсавету могуць быць падпісаныя 28 саюзных праграмаў паглыблення інтэграцыі, а таксама новая ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы. Але пасля заявы з боку Крамля стала відавочным, што анансаванага падпісання дакументаў не адбудзецца. Падпісанне дакументаў у фармаце відэасувязі немагчымае.

Размова
Пуцін не хоча, каб Лукашэнка яго пераседзеў
2021.10.28 15:57

У судзе Маскоўскага раёну Берасця судзяць 42-гадовага былога міліцыянта. Маёра вінавацяць паводле ч. 3 арт. 209 КК («Махлярства ў буйным памеры») і ч. 2 арт. 426 КК («Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці»).

Паводле абвінавачання, 42-гадовы берасцеец падманам завалодаў трыма аўтамабілямі маркі «Аўдзі» ды адным матацыклам «Субару» на агульную суму Br 12 971. Былы міліцыянт падрабляў подпісы на дакументах і вывозіў аўтамабілі на ўчасткі сваіх сябраў. Машыны ён разбіраў і прадаваў.

28 кастрычніка ў Беларусі заблакавалі тры інтэрнэт-рэсурсы: сайт газеты «Новы час», «Настоящее время» і «Deutsche Welle».

У Кіеве з 1 лістапада ўводзяцца строгія антыковідныя абмежаванні, бо паводле колькасці захворванняў на COVID-19 горад дасягнуў паказнікаў чырвонай зоны. У грамадскія ўстановы і транспарт можна будзе трапіць толькі з адмоўным ПЛР-тэстам ці сертыфікатам аб вакцынацыі. Школьнікі будуць вучыцца дыстанцыйна.

Hавiны
Мінздароўя плануе вакцынаваць 5 мільёнаў чалавек да канца года
2021.10.28 17:39

МУС Літвы плануе выдаваць мігрантам, які разварочвае на мяжы з Беларуссю пакеты з гуманітарнай дапамогай, у якія ўвойдуць: сухі паёк, вада, неабходныя рэчы.

Hавiны
На польска-беларускай мяжы адбыўся выбух газу. Пацярпеў адзін чалавек
2021.10.28 20:21

Пазбавілі ліцэнзіі апошняга з шасці абаронцаў Віктара Бабарыкі – адваката Яўгена Пыльчанку. Камісія Менскай гарадской калегіі адвакатаў прыняла рашэнне выключыць Пыльчанку з адвакатуры – нібыта за сістэматычныя парушэнні заканадаўства аб адвакатуры.

28 кастрычніка генеральны дырэктар Facebook Марк Цукерберг заявіў, што кампанія будзе пераназваная ў Meta. Новая назва падкрэслівае амбіцыі пабудаваць з буйнейшай у свеце сацыяльнай сеткі «метасусвет». Новая назва адлюстроўвае арыентацыю на стварэнне новага віртуальнага свету, а не на змену назвы аднайменнай сацыяльнай сеткі. Facebook, Instagram і WhatsApp застануцца пад сваімі звыклымі для карыстальнікаў назвамі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў