Палітзняволеную журналістку Ксенію Луцкіну асудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі


Былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі Ксенію Луцкіну абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 357 («Змова ці іншыя дзеянні, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады»). Суддзя Таццяна Фалькоўская прызнала журналістку вінаватай і агучыла прысуд, паведамляе «Вясна».

Ксенія Луцкіна.
Фота: sb.by

Ксенію Луцкіну затрымалі ў снежні 2020-га ў «справе Прэс-клубу». Першапачаткова журналістку абвінавацілі ў «нявыплаце падаткаў», а пасля закрыцця гэтай справы распачалі новую. Былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 357 («Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»). 28 верасня суддзя Таццяна Фалькоўская прызнала журналістку вінаватай і прысудзіла ёй 8 гадоў зняволення.

За кратамі ў Ксеніі Луцкіной моцна пагоршылася здароўе: абвастрылася бранхіяльная астма, павялічваецца пухліна ў мазгах – у 2014 годзе Ксеніі зрабілі аперацыю і выдалілі дзве пухліны ў мазгах.

Артыкулы
Ксенію Луцкіну збіраюцца пазбавіць волі на 8 гадоў. Патрабуе пракурор
2022.09.20 20:36

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў