У актывісткі Алены Гнаўк адбыўся ператрус


У актывісткі Алены Гнаўк з вёскі Ткачы Пружанскага раёну вечарам 27 верасня адбыўся ператрус. Пра гэта яна паведаміла ў сваім Instagram.

Пасля ператрусу вынялі тэхніку: старэнькі ноўтбук, флэшку і мабільны тэлефон.

Алена Гнаўк.
Фота: belsat.eu

Вобшук у актывісткі праходзіў у межах справы аб пагрозах Міхаілу Булыгіну – старэйшаму пракурору Берасцейскай гарадской пракуратуры. Алена праходзіць сведкай у справе, узбуджанай за публікацыю асабістых звестак пракурора Булыгіна ў тэлеграм-канале «ЧКБ Брест и область».

Беларус беларусу
«Багінская з Берасцейшчыны», печ і беларуская салідарнасць
2021.08.18 13:50

Менавіта пракурор Булыгін рэпрэзентаваў дзяржабвінавачанне на судзе над Гнаўк 2–3 верасня. Тады жанчыну асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі» за абразу Лукашэнкі.

Таксама 7 траўня актывістку асудзілі ў «справе карагодаў» (ч. 1 арт. 342 КК) да двух гадоў «хатняй хіміі» і шмат разоў затрымлівалі ў адміністратыўных справах.

Мaю прaвa
Дзевяць сілавікоў напалі на адну пенсіянерку
2021.02.19 19:05

АД, belsat.eu

Стужка навінаў