Палітвязню Змітру Дашкевічу, магчыма, адмовілі ў змене меры стрымання


У справе Змітра Дашкевіча вядома, што 28 ліпеня ў судзе Барысаўскага раёну разглядалі скаргу аб змене меры стрымання. Скаргу разглядала суддзя Таццяна Шыман. Праваабаронцы лічаць, што хутчэй за ўсё, зварот не задаволілі.

Зміцер Дашкевіч.
Фота: Наша Ніва

У судзе Барысаўскага раёна 28 ліпеня суддзя Таццяна Шыман разглядала скаргу палітвязня Змітра Дашкевіча на пастанову аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Верагодна, што суддзя скаргу не задаволіла, таму палітвязень застанецца ў СІЗА.

Зміцер Дашкевіч адбыў тэрмін пакарання 11 ліпеня сёлета. Але на волю ён не выйшаў. Стала вядома, што палітвязня затрымалі і абвінавацілі паводле арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі»).

Зміцер Дашкевіч цяпер у жодзінскай турме, тут палітвязня змясцілі ў карцар, паколькі ён адмовіўся заходзіць у камеру да гвалтаўнікоў.

Падтрымаць Змітра можна па адрасе:

Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч

Hавiны
Змітра Дашкевіча перавялі ў СІЗА ў Жодзіне
2023.07.13 08:39

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў