Лукашэнка паразмаўляў з Качанавай і Сергеенкам у справе будучых выбараў


Прэсавая служба Лукашэнкі паведамляе пра ягоную сустрэчу са старшынёй Савету Рэспублікі Наталляй Качанавай і кіраўніком адміністрацыі Ігарам Сергеенкам. Падчас сустрэчы абмеркавалі правядзенне выбараў, а таксама ідэалагічныя і кадравыя пытанні.

Łukaszenka, zebranie, zdj.: president.gov.by
Фота: president.gov.by

Лукашэнка пачаў рыхтавацца да выбараў у Беларусі. З гэтай нагоды ён зладзіў сустрэчу з Качанавай і Сергеенкам.

«Мы ўступаем у электаральную кампанію. Яна будзе працяглай: і гэты, і наступны год, пачынаючы з мясцовых органаў улады, мясцовых саветаў, Усебеларускі народны сход і заканчваючы прэзідэнцкімі выбарамі. З аднаго боку, мабілізацыя людзей і наша мабілізацыя. З другога боку, вядома, трэба зрабіць так, каб не разгайдаліся краіна і грамадства, як гэта было раней», – заявіў Лукашэнка.

Самаабвешчаны кіраўнік краіны звярнуў увагу таксама на кадравыя і ідэалагічныя пытанні. На ягоную думку, у гэтых аспектах існуе вельмі шмат праблемаў, якія пакуль не вырашаюцца.

Hавiны
«Я гуляю паводле пэўных правілаў». Чэрачэнь ізноў плануе вылучацца на прэзідэнцкія выбары
2023.06.22 11:07

Алена Аляксандрава belsat.eu

 

Стужка навінаў