ГУБАЗіК паведаміў пра затрыманне ўдзельніка дакументальнага фільму аб пратэстах 2020 года


Сілавікі ў сваіх тэлеграм-каналах паведамляюць пра затрыманне асобаў, якіх апазналі на кадрах дакументальнага фільму «Хроніка сучаснасці» аб пратэстах 2020 года.

Сілавікі сцвярджаюць, што апазналі хлопца на кадрах фільму «Хроніка сучаснасці». Скрыншот відэа guBAZA.
Фота: guBAZA / Telegram

Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал распавядае пра арышт жыхара Менску, якога сілавікі нібыта апазналі на кадрах дакументальна фільму, апублікаванага літоўскім парталам «Delfi».

Фільм пра падзеі 2020 года «Хроніка сучаснасці» апублікавалі, каб нагадаць аб праблемах Беларусі. Але ў выніку сілавікі заявілі, што гэта стане для іх дапамогай у пошуку людзей, якія бралі ўдзел у акцыях пратэсту.

Байцы ГУБАЗіК паведамляюць, што апазналі і схапілі маладога чалавека і цяпер яго абвінавачваюць паводле крымінальнай справы. Таксама затрымалі дзяўчыну хлопца.

Прэм’ера дакументальнага фільму Мікалая Мамінава «Хроніка сучаснасці» адбылася раніцай 24 ліпеня на YouTube-канале «RU Delfi Літва».

Некаторыя твары ўдзельнікаў пратэстаў былі незаблюраныя. Што выклікала хвалю абурэння ў сацыяльных сетках, пасля чаго медыя выдаліла фільм. Вось толькі ГУБАЗіК у каментарах да фільму паведаміў, што ўжо шукае тых, хто трапіў у кадр. А сёння напісаў, што падчас стрыму фільму нібыта апазналі дзесяцярых асобаў, а яшчэ чацвярых падпісчыкі нібыта прыслалі ў чат-бот.

Аб’ектыў
Фільм, які можа пазбавіць свабоды
2023.07.25 22:03

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў