Белстат: рэальныя прыбыткі выраслі летась на 6,3 %. У аўтсайдарах – Менск


Белстат падлічыў рост рэальных прыбыткаў у 2023 годзе. Агулам яны павялічыліся на 6,3 %, менш за ўсё – у Менску (2,4 %).

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: BelarusTractors_official / Telegram

Найбольш летась пабагацелі жыхары Берасцейшчыны, там рэальныя прыбыткі выраслі на 8,7 %. У Гомельскай і Гарадзенскай вобласцях – на 8,4 %. У Менскай вобласці паказнік павялічыўся на 8,2 %, у Магілёўскай – на 7,7 %, у Віцебскай – на 7,4 %. Менск з вынікам плюс 2,4 % – у хвасце. Пазалетась прыбыткі беларусаў упалі на 3,6 %, і больш за ўсё – у Менску (на 5,1 %).

Рэальныя прыбыткі – гэта грошы, што застаюцца на руках пасля выплаты падаткаў і ўнёскаў ды ўлічваюць інфляцыю.

Паводле Белстату, сярэдні налічаны заробак у студзені – снежні летась склаў 1902,3 рубля, што на 16,7 % болей год да года. А рэальны заробак павялічыўся на 11 % у параўнанні з 2022 годам. Пры гэтым, як адзначае Нацбанк у сваім аналітычным аглядзе, прадукцыйнасць працы расла ўдвая павольней і на канец 2023 года паказала вынік плюс 5,5 %. Адно з імаверных наступстваў такой розніцы – дэвальвацыя.

Аналітыка
Перадвыбарчая раздача грошай і праца на вайну. Рэцэпт эканамічных поспехаў Беларусі
2023.12.22 08:00

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў