Помнік беларускай рэвалюцыі ў Варшаве, супраць дачкі Латушкі распачалі крымінальную справу. Галоўнае за 28 студзеня.


Палітычны крызіс у Беларусі працягваецца 536 дзён. Як мінуў гэты дзень – у аглядзе «Белсату».

Штраф за публікацыю матэрыялу «Белсату»

Выкладчыцу сальфеджыа з Мастоў Галіну Цярэнцьеву аштрафавалі на 640 рублёў за рэпост «экстрэмісцкіх матэрыялаў», зроблены яшчэ ў 2019 годзе. Яна падзялілася адным з матэрыялаў «Белсату».

Hавiны
Выкладчыцу музыкі аштрафавалі за публікацыю матэрыялу «Белсату», зробленую ў 2019 годзе
2022.01.28 15:16

Справы журналістаў «Нашай нівы» перадалі ў суд

Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко. Калаж з фота

Справу супраць журналістаў «Нашай нівы» Ягора Марціновіча і Андрэя Скурка накіравалі ў суд. Ім інкрымінуюць нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу, учыненае групай асобаў па папярэдняй змове, у буйным памеры, паведамляе nashaniva.com.

Артыкулы
Крымінальную справу супраць журналістаў «Нашай нівы» накіравалі ў суд
2022.01.28 09:42

Пераслед дачкі Паўла Латушкі

Кіраўнік НАУ Павел Латушка ў эфіры «Студыі «Белсат» распавёў, што ў Беларусі супраць яго дачкі распачалі крымінальную справу. Паводле словаў палітыка, сілавікі арыштавалі кватэру дзяўчыны.

Артыкулы
Супраць дачкі Паўла Латушкі завялі крымінальную справу
2022.01.28 22:08

«Беларуськалій» звярнуўся ў Віленскі суд

У Віленскі абласны адміністрацыйны суд паступіла скарга з боку «Беларуськалію» на рашэнне ўраду Літвы аб скасаванні доўгатэрміновага кантракту на транзіт угнаенняў, паведамляе агенцыя BNS.

Hавiны
«Беларуськалій» праз суд абскарджвае рашэнне Літоўскай чыгункі пра скасаванні кантрактаў на транзіт угнаенняў
2022.01.28 16:11

У сталіцы Польшчы ўсталююць помнік беларускай рэвалюцыі

Помнік героям беларускай рэвалюцыі зʼявіцца ў варшаўскім парку Шыманскага ў раёне Воля. Скульптура з сямі асобаў прадстаўляе арыштаваных беларускім рэжымам актывістаў. Сярод фігур будуць Анджэй Пачобут, Анджэліка Борыс, Марыя Калеснікава, Сяргей Ціханоўскі і іншыя. Выявы, памаляваныя ў залаты колер будуць крочыць з высока паднятымі галовамі, нібы яны атрымалі свабоду.

Hавiны
У Варшаве з’явіцца помнік беларускай рэвалюцыі
2022.01.28 15:44

Лукашэнка выступіў з пасланнем

Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня выступіў са зваротам да народу і Нацыянальнага сходу. Прамова доўжылася 2,5 гадзіны, потым Лукашэнка яшчэ гадзіну адказваў на пытанні з залы.

Аналітыка
«Я не забранзавеў». Лукашэнка выступіў з трохгадзінным пасланнем. Пераказваем галоўнае
2022.01.28 16:49

 

Аляксандра Герасіменя запісала зварот пра пагрозу вайны

Вядомая беларуская спартоўка і алімпійская прызёрка Аляксандра Герасіменя звярнулася да ўсіх беларусаў, украінцаў і расейцаў з заклікам перадухіліць вайну. Яе відэазварот апублікаваў youtube-канал Беларускага фонду спартовай салідарнасці.

Hавiны
«Баязлівец Лукашэнка канчаткова здаў Беларусь». Аляксандра Герасіменя запісала зварот пра пагрозу вайны
2022.01.28 13:00

КЛ belsat.eu

Стужка навінаў