Першы прысуд за «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці». Руслану Кузьмічу – тры гады калоніі


Суд Наваградскага раёну 27 студзеня асудзіў 38-гадовага Руслана Кузьміча на тры гады калоніі. Ён прызнаны вінаватым у «спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці». Гэта першы прысуд па новым артыкуле 364-4 КК.

Рашэнне аб пакаранні прымаў Максім Філатаў.

Руслана Кузьміча затрымалі 6 кастрычніка ва ўласным доме ў Наваградку. Паводле следства, за каментар у тэлеграм-канале з падтрыманнем экстрэмісцкай дзейнасці і ўжывання зброі. Супраць мужчыны пачалі крымінальную справу паводле новага артыкулу, які дадалі ў Крымінальны кодэкс сёлета: 361-4 «Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці».

На судзе пракуратура заявіла, што ў каментары «Ок, прыйшоў час даставаць зброю. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!» абвінавачаны «заахвочваў іншых грамадзян да гвалтоўных супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку з ужываннем зброі».

Руслана Кузьміча судзілі за «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці», хоць на момант напісання каментара інфармацыйная прадукцыя каналу «Наваградак для жыцця» яшчэ не была прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Артыкулы
Да шасці гадоў турмы за каментар. Размова з жонкаю жыхара Наваградку, затрыманага за «спрыянне экстрэмізму»
2021.10.22 08:30

Праваабаронцы паведамілі, што падчас папярэдняга следства Руслан Кузьміч адмовіўся даваць паказанні.

Праваабаронцы кажуць, што гэта першы палітычны прысуд па дадзеным артыкуле, пра які ім вядома. Прысуд не набыў законнай моцы і можа быць абскарджаны цягам 10 дзён.

Hавiны
Рэпер Уладзі выпусціў кліп пра катаванні ў расейскіх калоніях
2022.01.28 09:16

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў