Падчас пажару на вяселлі ў Іраку загінулі 120 чалавек


У выніку пажару падчас вяселля на поўначы Іраку загінулі 120 чалавек, яшчэ 200 пацярпелі, паведамляе агенцтва «Al Arabiya». Маладая пара таксама загінула. 

Вынікі пажару падчас вяселля на поўначы Іраку. Крыніца: SardarSattar / X

Ацалелых шукалі да раніцы 27 верасня.

Паведамляюць, што пажар, верагодна, узнік праз выкарыстанне феерверкаў. Папярэдняя інфармацыя паказвае на тое, што будынак быў выраблены з лёгкаўзгаральных будаўнічых матэрыялаў, што спрыяла яго хуткаму абвальванню.

Відавочцы расказвалі, што будынак загарэўся каля 22:45 паводле мясцовага часу, падчас інцыдэнту ў памяшканні прысутнічалі сотні людзей.

Раней «Al Arabiya» са спасылкаю на медычныя крыніцы паведамляла, што больш за 30 чалавек загінулі, яшчэ 80 пацярпелі. Таму, магчыма, колькасць ахвяраў і пацярпелых яшчэ будзе расці. Некаторыя крыніцы паведамляюць, што на вяселлі прысутнічалі каля 1000 асобаў.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў