Камітэт парламенту Турцыі падтрымаў уступленне Швецыі ў NATO


Камітэт замежных справаў парламенту Турцыі на пасяджэнні 26 снежня падтрымаў ратыфікацыю пратаколу аб уступленні Швецыі ў Паўночнаатлантычны альянс, піша «AP».

Турцыя пагадзілася ўхваліць уступленне Швецыі ў Паўночнаатлантычны альянс. Злева: Рэджэп Эрдаган, Енс Стольтэнбэрг, Ульф Крыстэшан.
Фота: jensstoltenberg / Twitter

Пасля адабрэння ў камітэце пытанне ўступлення Швецыі ў NATO разгледзіць генеральная асамблея Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі. Для ратыфікацыі пратаколу аб уступленні трэба, каб рашэнне падтрымала бальшыня ўдзельнікаў галасавання. Пакуль невядома, калі менавіта адбудзецца такое галасаванне.

Як вядома, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у канцы кастрычніка пасля некалькіх месяцаў цяганіны скіраваў парламенту краіны для ратыфікацыі пратакол аб уступленні Швецыі ў NATO.

У парламенце не спяшаліся з разглядам, фармальна тлумачачы гэта тым, што пытанне не прыярытэтнае.

Але сам Эрдаган нядаўна наўпрост заявіў, што ратыфікацыю ўступлення Швецыі ў NATO ў турэцкім парламенце могуць паскорыць «пазітыўныя зрухі» ў ЗША і Канадзе адносна рашэнняў, якіх жадае Анкара.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў