У пачатку тыдня курс беларускага рубля ўмацаваўся


Пасля падзення ў мінулым тыдні, беларускі рубель на гандляваннях 26 снежня ўмацаваў свае пазіцыі да долара і еўра.

Беларускія рублі і долары ЗША. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

На Беларускай валютна-фондавай біржы падчас гандляванняў 26 снежня курс беларускага рубля ўмацаваўся да долара і еўра, але паслабеў да расейскага рубля.

Па выніках гандляванняў курс еўра знізіўся да 2,85 рубля. Еўрапейская валюта патаннела на 6,35 капейкі, або на 2,18 %.

Курс долара склаў 2,6636 рубля, падчас гандляванняў гэтая валюта патаннела на 2,87 капейкі, або на 1,07 %.

Расейскі рубель, наадварот, падаражэў на 1,01 капейкі, або на 0,26 %. 26 снежня за 100 расейскіх рублёў давалі 3,8787 беларускага рубля.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў