Прэзідэнт Рынкевіч: Латвія гатовая закрыць мяжу з Беларуссю праз мігрантаў


У выпадку масавага наплыву мігрантаў Латвія гатовая цалкам закрыць мяжу з Беларуссю і Расеяй. Пра гэта 26 верасня паведаміў прэзідэнт Эдгар Рынкевіч на сустрэчы з міністрам абароны Нямеччыны Борысам Пісторыюсам.

Прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч і міністр абароны Нямеччыны Борыс Пісторыюс.
Фота: president.lv

Падчас сустрэчы Эдгар Рынкевіч падзякаваў Нямеччыне за гатовасць запэўніваць бяспеку Балтыйскага рэгіёну і за планы павялічыць колькасці сваіх збройных сілаў.

Бакі абмеркавалі магчымасць гібрыдных атак на мяжы Латвіі ды Беларусі. Рынкевіч паведаміў, што Рыга гатовая зрабіць усё неабходнае, у тым ліку закрыць мяжу з Беларуссю і Расеяй, асабліва ў выпадку масавага прытоку мігрантаў.

Hавiны
На закрытым латышскім пункце пропуску з’явіліся бетонныя перашкоды і калючы дрот
2023.09.20 13:27

Урад Латвіі 19 верасня пастанавіў закрыць пункт пропуску «Сілэнэ» (з беларускага боку гэта КПП «Урбаны»). На памежным пункце былі ўсталяваныя бетонныя ўмацаванні ды расцягнуты калючы дрот. Такое рашэнне тлумачыцца захадамі бяспекі ў сувязі з міграцыйным крызісам.

Так, паводле ацэнак латышскіх уладаў, за апошні тыдзень памежнікамі былі спыненыя 894 парушальнікі, агулам у верасні – 1773, а ў жніўні было 1615 спробаў незаконнага мінання мяжы.

Такім чынам, на гэты час у Латвіі з Беларуссю застаецца толькі адзін памежны пункт: «Патэрніекі – Грыгараўшчына».

Тым не менш, гэта не спыніла мігрантаў ад спробаў трапіць у Латвію. 25 верасня супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай аховы краіны спынілі спробу 164 асобаў незаконна перасекчы мяжу паміж Латвіяй і Беларуссю. Агулам сёлета гэта было спынена 9411 асобаў.

Hавiны
Пасля закрыцця пункту пропуску «Сілэнэ» аўтобусы мяняюць маршрут
2023.09.20 18:45

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў