Амбасадары ЕЗ ухвалілі новыя санкцыі супраць рэжыму Беларусі


Еўразвяз падрыхтаваў новыя санкцыі супраць рэжыму Беларусі. Амбасадары краінаў ЕЗ ухвалілі чарговыя абмежаванні, паведамляе журналіст RFE / RL Рыкард Юзьвяк.

Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Новыя санкцыйны пакет ЕЗ супраць рэжыму Беларусі закране авіяцыю і тавары падвойнага прызначэння. Таксама вядома, што ніякіх адступленняў для беларускага калію не будзе.

Амбасадары краінаў ЕЗ ухвалілі новы санкцыйны пакет. Раней паведамлялася, што чарговыя абмежаванні ЕЗ увядзе да гадавіны апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Агляд
Краіны ЕЗ увялі шэсць пакетаў санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі, неўзабаве будуць яшчэ два
2023.07.19 18:14

Мікалай Каткоў belsat.eu

Стужка навінаў