«Новы фронт». Лукашэнка загадаў стварыць на ўкраінскім кірунку асобнае аператыўнае камандаванне


Аляксандр Лукашэнка падчас нарады ў Міністэрстве абароны заявіў, што ўзровень ваенных пагроз Беларусі на перспектыву будзе нарастаць. Фрагмент ягонай прамовы апублікаваў тэлеграм-канал «Пул первого».

Лукашэнка заявіў, што ваенны ціск на Беларусь будзе аказвацца праз Польшчу, Літву, Латвію і дыслакаваныя там войскі NATO, «а таксама за кошт падтрымання і эскалацыі баявых дзеянняў ва Украіне».

«На жаль, адкрыўся новы напрамак. Як у нас прынята казаць – новы фронт. І мы не можам не надаваць гэтаму ўвагу», – адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Мінабароны, 26 траўня.
Фота: president.gov.by

Паводле Лукашэнкі, яшчэ летась міністр абароны прапаноўваў адкрыць новае аператыўнае камандаванне – на паўднёвым напрамку. Нагадаем, дагэтуль існавала толькі два аператыўных камандавання сухапутных войскаў Беларусі – Заходняе (польскі кірунак) і Паўночна-Заходняе (балтыйскі кірунак).

«Нам неадкладна трэба ствараць гэты аператыўны кірунак (супраць Украіны – заўв. belsat.eu). Разам з заходнім і паўночна-заходнім будзе і гэтае паўднёвае крыло. Нават не стварыўшы яго мы вымушаныя сёння хутка, на хаду адпрацоўваць абарону нашых паўднёвых межаў», – дадаў ён.

Лукашэнка канстатаваў, што па ягоным загадзе на мяжы з Украінай ідзе актыўная ратацыя беларускіх батальённа-тактычных групаў.

«Мы павінны праводзіць гэтую ратацыю і на гэтым абкатваць нашых вайскоўцаў. Гэта ўмовы ваеннага часу, але пакуль без вайны», – падкрэсліў ён.

Лукашэнка заявіў, што беларускае войска мусіць у любую хвіліну быць гатовым даць адэкватны адказ ваенным выклікам.

«Мы павінны вызначыць асноўныя напрамкі далейшага развіцця нашай арміі. Зыходзім з таго, што ўзровень ваенных пагрозаў Беларусі на перспектыву будзе нарастаць і гэтыя меры неабходна прымаць у найкарацейшыя тэрміны», – адзначыў ён.

Hавiны
Вальфовіч заявіў, што на ровенскім напрамку ёсць пагроза ўзброеных правакацыяў
2022.04.14 11:54
  • Лукашэнкаўская Беларусь – суўдзельніца пуцінскай агрэсіі супраць Украіны. З тэрыторыі Беларусі наносіліся ракетныя і авіяцыйныя ўдары, адсюль разгортваўся наземны наступ расейскіх войскаў, які пагражаў Кіеву. Падобная роля Беларусі ў канфлікце трактуецца адназначна: згодна з рэзалюцыяй 3314 Генеральнай асамблеі ААН ад 14 снежня 1974 года, дзеянні дзяржавы, якая дае сваю тэрыторыю для здзяйснення акту агрэсіі ў дачыненні трэцяй краіны, таксама расцэньваецца як агрэсія. Але пакуль што беларуская армія беспасярэдне ў ваенным канфлікце не бярэ ўдзелу.
Hавiны
Намесніца міністра абароны Украіны: У беларускай арміі высокі запыт на здачу ў палон
2022.03.20 18:58

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў