Маладую маці пакаралі «хатняй хіміяй» і 1400 рублямі кампенсацыі абражаным міліцыянтам


Суд Бабруйскага раёну і гораду Бабруйску прызнаў маладую маці ў дэкрэце Ірыну Барздову вінаватай у абразе двух супрацоўнікаў бабруйскай міліцыі.

Ірына Барздова ў судзе.
Фота: Белсат

Суддзя Васіль Галкоўскі агучыў 26 траўня вырак Ірыне Барздовай: 1 год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Пракурорка запытвала 2 гады. Таксама Ірына мусіць сплаціць маральную кампенсацыю міліцыянтам Сяргею Рудзько і Андрэю Сябецкаму, 700 рублёў кожнаму (яны прасілі 1 тысячу) і 174 рублі судовых выдаткаў.

Аб’ектыў
«Не думаю, што яны настолькі пацярпелі маральна», – абвінавачаная ў абразе міліцыянтаў
2021.05.21 22:33

Ірына раней даводзіла, што для яе выплата 2000 рублёў, якую запытвалі міліцыянты, і нават 1 тысячы рублёў «непасільная», бо яна ў дэкрэтным адпачынку і атрымлівае толькі выплаты на дзяцей, а муж нядаўна памяняў працу.

«І я не думаю, што яны настолькі пацярпелі маральна», – казала Ірына.

Паводле следства, Барздова ў кастрычніку мінулага года ў адным з Telegram-каналаў эмацыйна выказалася пад запісам пра двух знаёмых міліцыянтаў. Праз некалькі дзён да жанчыны прыйшлі з ператрусам і паведамілі, што супраць яе завялі крымінальную справу.

На судзе Ірына пацвердзіла, што напісала той каментар, але зазначыла, што не лічыць яго абразаю. Жанчына патлумачыла, што не мела на мэце некага прынізіць, а выказалася эмацыйна. Абодвух міліцыянтаў яна ведала раней са станоўчага боку, а тут пабачыла, што пра іх паўсюль пішуць у негатыўным рэчышчы, праз што расчаравалася ў іх і не стрымалася.

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў