Аўтобусныя чэргі на мяжы Беларусі і Польшчы рассмакталіся. Але іншыя – стаяць


Чэргі з аўтобусаў, якія на выходных расцягнуліся на выездзе з Беларусі ў краіны Еўрапейскага Звязу, зніклі. Але пры гэтым чакаць выезду ў ЕЗ працягваюць легкавыя і грузавыя аўтамабілі.

Чарга аўтобусаў перад пунктам пропуску «Варшаўскі мост». Берасце, Беларусь. 24 сакавіка 2024 года.
Фота: granica_bypl / Telegram

Згодна са звесткамі Дзяржаўнага памежнага камітэту, станам на 20:00 паводле беларускага часу выезду з Беларусі працягваюць чакаць толькі дзесяць аўтобусаў у памежным пераходзе «Берасце». На астатніх памежных пераходах аўтобусных чэргаў няма.

Карыстальнікі тэлеграм-чатаў пра беларуска-польскую мяжу адзначаюць, што пераход беларускай мяжы ў іх заняў менш як гадзіну.

Нагадаем, што вялізныя чэргі з аўтобусаў перад пунктам пропуску ў Берасці пачалі ўтварацца ў пятніцу, 22 сакавіка. Калі раніцою афармлення чакалі 30 аўтобусаў, то ўвечары – 65. Чакаць даводзілася содні.

Hавiны
Калапс на мяжы. У чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу налічылі 65 аўтобусаў
2024.03.24 12:59

Разам з тым на мяжы Беларусі з краінамі ЕЗ працягваюць стаяць іншыя чэргі. Гэтак, у «Каменным Лозе» выезду ў Літвы чакаюць 100 легкавікоў, у «Беняконях» – 150. Чэргі ў Польшчы ў «Берасці» складаюцца з 230 легкавых аўтамабіляў, а на мяжы з Латвіяй чэргаў няма.

У найбольшых жа чэргах стаяць цяжкавікі. У Латвію ў «Грыгароўшчыне» выезду чакаюць 840 фураў, у Літвы плануюць выехаць 1120 машынаў у «Каменным Лозе» і 1100 у «Беняконях». Праз «Казловічы» ў Польшчы збіраюцца ехаць яшчэ 250 фураў. Гэта, трохі менш, чым было станам на 16:00.

Hавiны
На выездзе з Беларусі ў ЕЗ сабралася 3,4 тысячы грузавікоў
2024.03.26 16:01

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў