Камітэт міжнародных дачыненняў Палаты прадстаўнікоў ухваліў праект рэзалюцыі, які прызнае Каардынацыйную раду беларускай апазіцыі легітымным інстытутам для ўдзелу ў дыялогу пра мірную перадачу ўлады, паведамляе «Голас Амерыкі».
У той жа час камітэт заявіў, што праведзеныя ў жніўні прэзідэнцкія выбары ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні сумленнымі, і таму Кангрэс ЗША «не прызнае абвешчаных урадам вынікаў, а Аляксандра Лукашэнку – законным прэзідэнтам Беларусі».
Дакумент, які патрабуе ўхвалення Палаты прадстаўнікоў у поўным складзе, заклікае працягнуць супрацу паміж Злучанымі Штатамі ды іх трансатлантычнымі саюзнікамі «ў пошуках шляхоў падтрымання дэмакратычнага руху ў Беларусі».
Рэзалюцыя таксама заклікае прыняць далейшыя адрасныя санкцыі.
МГМ belsat.eu