Фільм «Святая вада» Куцілы атрымаў новыя ўзнагароды: цяпер на польскім «Festiwalu Mediów»


Дакументальны фільм «Святая вада» (Holy Water) рэжысёра Андрэя Куцілы і вытворчасці «Белсату» атрымаў на польскім «Festiwalu Mediów. Człowiek w Zagrożeniu» ўзнагароду за найлепшы тэлерэпартаж і ўзяў прыз глядацкіх сімпатыяў. 

biełśat nagroda film biełsatu ukraina kijów wojna na ukrainie
Кадр з фільму «Святая вада». Скрыншот: Андрэй Куціла / Белсат

Паводле арганізатараў, прэмію «Святой вадзе» далі за «прыгожы, не надта літаральны, але надзвычай кранальны партрэт людзей у небяспецы.

«Даваенны вобраз паселішча перад надыходам катастрофы. Фіксацыя надзеі ўперамешку з нарастаннем страху, назіранне за індывідуальнымі спосабамі барацьбы са страхам», – апісваюць фільм на фестывалі.

Фільм паказвае, як у чарговае свята Вадохрышча ў спальным раёне Кіева на возеры зрабілі палонку. На беразе чуваць царкоўныя званы, людзі распранаюцца, становяцца ў чаргу. Да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне застаецца 36 дзён. Кароткі фільм-назіранне праз буйныя планы людзей рознага веку, чараду голых целаў і кароткія размовы расказвае нам пра хісткасць жыцця, супярэчлівасць чалавечай веры і радасць існавання.

Да таго фільм атрымаў у Італіі прэмію «PerSo Short» і адмысловую згадку «PerSo Short Jail». Пакуль фільм можна паглядзець толькі на фестывалях. Пазней ён з’явіцца на нашым YouTube-канале «Белсат.DOC».

Фота
А заўтра пачалася вайна… Як выглядаў Кіеў у апошні дзень перад нападам Расеі
2022.02.24 09:34

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў