Кінапрэмія «Чырвоны верас» апублікавала доўгі спіс. У ім 71 фільм


За ўзнагароды беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас – 24» пазмагаецца 71 стужка – столькі трапіла ў доўгі спіс, апублікаваны 25 кастрычніка. Прэтэндэнтаў на «найлепшы ігравы поўнаметражны фільм» пяць. Прэміі плануюць раздаць у лютым 2024 года.

Лагатып кінапрэміі «Чырвоны верас»
Лагатып кінапрэміі «Чырвоны верас». Выява: Redheatheraward.com

Арганізатары прэміі раскрылі не ўсе назвы стужак: некаторыя аўтары пажадалі застацца ананімнымі. Апублікавалі наступныя назвы з лонг-ліста.

Намінацыя «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм»:

  • «Беларускі працэс» Максіма Буйніцкага,
  • «Бярлог» Мікіты Лаўрэцкага,
  • «Галасы. Дзе мой край» Максіма Шведа і Сяргея Кавалёва,
  • «Дом там, дзе я?» Арцёма Лобача,
  • «Калі кветкі не маўчаць» Андрэя Куцілы,
  • «Мара» Сашы Кулак,
  • «Мы не ведалі адно аднаго да гэтага лета» Вольгі Абрамчык,
  • «Радзіма яна мая» Ксеніі Галубовіч,
  • «Смеласць» Аляксея Палуяна.

Намінацыя «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм»:

  • «Вызваленне» Мікіты Лаўрэцкага,
  • «Дзённік Анастасіі» Максіма Буйніцкага,
  • «Маладосць па-беларуску» Ксеніі Галубовіч,
  • «Medyka» Арцёма Лобача,
  • «Метадычка» Паўла Мажара,
  • «Не сыходзь пакорліва» Сашы Ігнатовіч,
  • «Ніна» Александрыны Глагольевай і Юрыя Буцька,
  • «Rymćieli» Ірыны Алюнінай,
  • «Укараненне – у пошуку знака» Ганны Панюціч.
Фільмы
Галасы. Дзе мой край
2022.07.03 09:00

Намінацыя «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм»:

  • «A Kid’s Flick» Мікіты Лаўрэцкага,
  • «Камеры ў вачах» Віктара Лебедзева і Ганны Дэн,
  • «Лета 1989» Уладзіміра Казлова,
  • «Сем’янін» Віктара Лебедзева і Ганны Дэн,
  • «Спатканне ў Мінску» Мікіты Лаўрэцкага.

Намінацыя «Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм»:

  • «Ізгой» Ілоны Мунцян,
  • «Алімпійская зборная» Андрэя Новіка,
  • «Закаханыя» Ілоны Мунцян,
  • «З чаго ж…» Рыната Выстаробскага,
  • «Малпачка» Евы Сапрыкінай,
  • «Ператрымка» Андрэя Кашперскага,
  • «Пеця» Алісы Іёды,
  • «Phoenix» Марыны Сакалоўскай,
  • «Сем Сямёнаў» Антося Сівых,
  • «Смеццевая галава» Юрыя Сямашкі,
  • «Too Big Drawing» Генадзя Буто,
  • «У жывым эфіры» Мары Тамковіч,
  • «Узіраючыся ў цемру» Івана Пракаповіча.

Намінацыя «Найлепшы анімацыйны фільм»:

  • «Адмова» Глеба Куфцерына,
  • «Вячэра з індыком» Глеба Куфцерына,
  • «Горы» Аляксандры Пакацілавай,
  • «Мая дзяўчына-кака» Мікіты Лаўрэцкага,
  • «The Primitives» Генадзя Буто,
  • «Скачок» Генадзя Буто,
  • «Shirey Mara» Наты Карнеевай.

Фільмы будуць намінаваныя таксама ў катэгорыях «Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)», «Найлепшы актор», «Найлепшая акторка», «Найлепшая праца аператара(кі)», «Найлепшы сцэнар», «Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)», «Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)» і «Адкрыццё года».

На конкурс агулам падалі 92 заяўкі. Сярод заяўнікаў былі як вядомыя аўтары (Мара Тамковіч, Андрэй Куціла, Аляксей Палуян, Юлія Рудзіцкая, Мікіта Лаўрэцкі і гэтак далей), так і пачаткоўцы. Да разгляду прымалі стужкі, знятыя як у Беларусі, так і за яе межамі, але пры ўмове, што стужкі створаныя без выкарыстання дзяржаўных сродкаў Беларусі ці Расеі.

Арганізатарамі прэміі выступае каманда на чале з Ірэнай Кацяловіч і Тарасам Тарналіцкім, агулам у журы 16 чалавек.

Меркаванні
Кіно нудна ўпарадкоўвае навакольны хаос: што я пабачыла на кінафэсце DOC Leipzig
2023.10.19 10:24

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў