Бельгійская ІТ-кампанія «CactusSoft» ідзе з Менску


Бельгійская ІТ-кампанія «CactusSoft» з беларускімі каранямі прапанавала менскаму офісу рэлакавацца ў замежныя офісы або аформіць ІП за мяжой, піша dev.io.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Freepik

Кампанія «CactusSoft» ужо прапанавала працаўнікам менскага офісу выехаць у Іспанію або Грузію. Таксама працаўнікі могуць аформіць ІП у іншых краінах і працягнуць супрацу з ІТ-кампаніяй.

«Рэлакантам кампанія гатовая аплаціць квіткі на працаўніка і сям’ю ў адзін бок і часткова пражыванне. Тыя, хто аформіць ІП у Грузіі, як я разумею, могуць працягваць жыць і ў Беларусі. Але гэты кейс – апошні ў спісе і, хутчэй, на крайні выпадак. Бо ў сувязі з гэтым узнікае шмат пытанняў датычна легальнасці такой працы і атрымання грошай унутры Беларусі», – распавёў працаўнік кампаніі.

Цяпер у кампаніі працуюць каля 80 спецыялістаў.

Цягам 2022–2023 гадоў свае прадстаўніцтвы ў Беларусі закрылі некалькі дзясяткаў ІТ-кампаніяў. У гэтым спісе «Flo», «Wargaming», «Gurtam», «Wannaby», «OneSoil», «WorkFusion», «Softeq Development» і шэраг іншых.

Паводле падлікаў, са студзеня 2022 года ІТ-сектар страціў ужо каля 19 тысяч спецыялістаў.

Каментар
Лукашэнка падпісаў новы ўказ, датычны ПВТ. Што ён дасць ці забярэ ў IT-сектару Беларусі
2023.04.13 18:53

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў