Сілавікі прыйшлі з ператрусам да былога суддзі, які адмовіўся ўдзельнічаць у рэпрэсіях


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што Пінская міжраённая пракуратура прыйшла з ператрусам у кабінет памочніка адваката, былога суддзі горада Пінска і Пінскага раёна Аляксея Пацко.

Падстава для ператрусу – санкцыя, выдадзеная пракурорам горада. Падчас ператрусу вынятая тэхніка і дакументацыя.

Імаверна, цяпер Аляксей знаходзіцца не ў Беларусі. Затрыманая ягоная маці – Таццяна Пацко.

Аляксей Пацко звольніўся з суду ў жніўні 2020 года. «Прыняў такое рашэнне яшчэ да выбараў – 6 жніўня. Прычынай стала палітычная абстаноўка ў краіне, тое, што адбываецца цяпер. У тым ліку я не хацеў разглядаць справы па артыкуле 23.34», – тлумачыў ён у інтэрвʼю «Нашай Ніве».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў