У беларускае войска накіруюць 10 тысячаў прызыўнікоў


Міністэрства абароны Беларусі паведамляе, што 25 красавіка пачалі адпраўляць беларусаў, прызваных на тэрміновую вайсковую службу, у часткі.

У першы дзень каля 1000 чалавек былі накіраваныя ў падраздзяленні Сілаў спецыяльных аперацыяў, 72-і асобны вучэбны цэнтр і Менскую вайсковую камендатуру.

Усяго плануюць накіраваць у армію 10 тысячаў чалавек. Таксама каля 200 асобаў пройдуць службу ў рэзерве.

У ведамстве адзначаюць: згодна з заканадаўствам, падчас вясновага прызыву выкліку ў прызыўныя камісіі падлягаюць 43 тысячы чалавек. На сёння ўжо далі 13 тысячаў адтэрмінаванняў, з якіх 87 % – для навучання.

Адпраўляць папаўненне ў армію будуць да 16 траўня.

Hавiны
Сакратар Савету бяспекі Беларусі пагражае «разбурэннямі, смерцю і выбухамі» Польшчы і краінам Балтыі
2022.04.18 11:56

РР belsat.eu

Стужка навінаў