«Марыупаль – гэта Украіна». У Кіеве адбылася акцыя супраць рэферэндумаў аб далучэнні да Расеі


Ва ўкраінскай сталіцы сёння адбылася нацыянальная акцыя салідарнасці з Марыупалем. Людзі сабраліся ля цэнтру «ЯМаріуполь» з жоўта-блакітнымі сцягамі і плакатамі супраць рэферэндумаў аб далучэнні да Расеі часова акупаваных тэрыторый. Такія ж акцыя адбыліся і ў іншых гарадах Украіны: Вінніцы, Дняпры, Адэсе, Львове ды Тэрнопалі.

На акцыю прыйшлі каля ста чалавек, большасць з якіх – жыхары Марыупалю, якія выехалі з акупаванага расейцамі гораду.

Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

«Марыупаль – гэта Украіна! Была, ёсць і будзе! Сёння пра гэта гавораць тысячы марыупальцаў. І гэта сапраўдны голас нашага гораду. Сотні тысяч сем’яў чакаюць вызвалення роднага гораду ад акупантаў і іх вяртанне дадому. Так і будзе!», – сказаў палітык і мэр Марыупалю Вадзім Бойчанка.

Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў