Пуцін выказаўся пра смерць Прыгожына


Уладзімір Пуцін выказаўся пра смерць Яўгенія Прыгожына і выразіў спачуванні сем’ям усіх загінулых у самалёце разам з кіраўніком ПВК Вагнэра. 

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Уладзімір Пуцін.
Фота: Kremlin.ru

«Перш за ўсё хачу выразіць словы шчырага спачування сем’ям загінулых. Гэта заўсёды трагедыя. Першасныя дадзеныя гавораць пра тое, што там [у самалёце] знаходзіліся супрацоўнікі кампаніі «Вагнэр», – сказаў Уладзімір Пуцін.

Расейскі прэзідэнт адзначыў, што гэта былі людзі, «якія зрабілі істотны ўнёсак у нашу агульную справу барацьбы з неанасцысцкім рэжымам ва Украіне», і дадаў, што «мы аб гэтым памятаем, ведаем і не забудзем».

«Прыгожына я ведаў вельмі даўно. З пачатку дзевяностых гадоў. Гэта быў чалавек складанага лёсу, і памылкі ў яго былі сур’зныя ў жыцці, і дамагаўся ён вынікаў патрэбных і для сябе, і тады, калі я прасіў аб гэтым, для агульнай справы, як вось у гэтыя апошнія месяцы. Ён быў таленавіты чалавек, таленавіты бізнесмен. Працаваў ён не толькі ў нас у краіне, але і за мяжой – у Афрыцы, у прыватнасці. Займаўся там нафтай, газам, каштоўнымі металамі, камянямі. Вось ён учора толькі, наколькі мне стала вядома, вярнуўся з Афрыкі, сустракаўся тут з некаторымі афіцыйнымі асобамі», – сказаў Пуцін.

Таксама Пуцін сказаў, што кіраўнік Следчага камітэту дакладваў яму аб тым, што ўжо было пачата расследаванне справы аб авіякатастрофе, і «яно будзе праведзенае ў поўным аб’ёме і даведзенае да канца, у гэтым няма ніякіх сумневаў».

23 жніўня Бізнес-джэт Embraer, на якім ляцеў Яўгеній Прыгожын, разбіўся ў Цвярской вобласці, калі ляцеў з Пецярбургу ў Маскву. Агулам на борце было 10 асобаў, усе яны загінулі. Сярод загінулых былі таксама бліжэйшы паплечнік Прыгожына Дзмітрый Уткін і Валерый Чэкалаў, які кіраваў фірмамі, непасрэдна звязанымі з Прыгожыным.

Авіякатастрофа адбылася роўна праз два месяцы пасля таго, як Яўгеній Прыгожын, здзейсніў так званы «Марш справядлівасці» на Маскву.

Аналітыка
Эскалацыйны статус-кво. Якія наступствы будзе мець гібель Прыгожына для Беларусі
2023.08.24 19:21

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў