Маці Паўла Севярынца даведалася, што з палітвязнем: прыйшло 11 лістоў з турмы


Адзін з лідараў «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Павел Севярынец у няволі з 7 чэрвеня 2020 года. Ад яго, як і ад мноства вядомых палітвязняў, рэдка бываюць навіны. Маці зняволенага расказала «Народнай волі», што нядаўна атрымала ад яго стос лістоў.

Павел Севярынец на судзе.
Фота: radiosvaboda / Telegram

Паўла Севярынца пакаралі 7 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «арганізацыю масавых беспарадкаў», хоць на момант ягонага затрымання не адбывалася нічога падобнага на закалоты. 21 чэрвеня 2023 года суд пастанавіў змяніць меру стрымання на турму на наступныя тры гады. На пачатку ліпеня стала вядома, што зняволенага перавялі ў гарадзенскую турму № 1.

Маці зняволенага Таццяна Севярынец расказвае, што ўжо атрымала з гарадзенскай турмы весткі ад сына: спачатку тры лісты, праз больш як тыдзень адразу сем, потым яшчэ адзін. Яны з сынам пазначаюць нумары лістоў, таму маці ведае, што з’явіліся тыя, якія лічыліся зніклымі. З турмы Павел дасылае ў тым ліку малюнкі: ён малюе для сына Францішка, нядаўна даслаў партрэт пляменніцы.

Турэмны рэжым утрымання ўплывае на перадачы, бандэролі і іншае, але нават у турму правілы дазваляюць перадаць нешта невялікае. Маці дасылае сыну лісты з пустымі капертамі, бо той не можа іх набыць у няволі. Падобна, палітвязня пераводзяць з камеры ў камеру – у лістах ён піша прынамсі тры розныя нумары камераў.

«Паведамляе коратка: „Дзякуй Богу, у мяне ўсё добра“. Натуральна, што ніякіх падрабязнасцяў свайго знаходжання ў турме не можа напісаць, цэнзура гэта проста не прапусціць на волю. Пра тое стала зразумела ўжо даўно», – кажа маці зняволенага.

Таццяна Севярынец згадвае, як прасіла сына на кароткім спатканні ў калоніі, каб ён распавёў, «як ён тут». Той толькі паматляў у бакі галавой: маўляў, нельга пра такое. Але, кажа маці, «Паша трымаецца, усім прывітанне перадае. Усё разумее — і ўсё ведае. А, калі пра нешта і не ведае, то здагадваецца, як яно павінна быць».

Разбор
Сувязь з палітвязнямі знікае – што рабіць сваякам? Парады «Dissidentby»
2023.04.27 21:43

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў