1484 палітвязні. Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 11 чалавек


Сем праваабарончых арганізацыяў падпісалі заяву аб прызнанні палітвязнямі яшчэ 11 чалавек, піша «Вясна». Усе яны затрыманыя ці асуджаныя ў сувязі з «экстрэмісцкімі фармаваннямі». 

Палітвязень Мікіта Бруй – стрыечны праўнук Якуба Коласа.
Фота: spring96.org

У спіс палітвязняў дадалі наступных:

  1. Кірыл Клімаў – асуджаны паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу за ахвяраванні ініцыятывам «By_help», «BYSOL», «Честные люди» на 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;
  2. Васіль Якімаў – асуджаны паводле арт. 361-3 КК за падрыхтоўку да ўваходжання ва ўзброенае фармаванне для абароны Украіны ад расейскай агрэсіі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму;
  3. Ігар Сацюк – асуджаны паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі, да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі на невядомы тэрмін;
  4. Віталь Юрэня – асуджаны паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі, да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі на невядомы тэрмін;
  5. Вольга Рыбіна – узятая пад варту як абвінавачаная паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі;
  6. Аляксандр Фікаў – узяты пад варту як абвінавачаны паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі;
  7. Аляксандр Хмыль – асуджаны паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі, на невядомы тэрмін у калоніі агульнага рэжыму;
  8. Дзмітрый Селядцоў – узяты пад варту як абвінавачаны паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі;
  9. Павел Харытонаў – асуджаны паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі, вырак невядомы;
  10. Максім Драбніца – асуджаны паводле ч. 1 арт. 361-1 КК за ўдзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання і ч. 2 арт. 290-5 КК за ўдзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі – далучэнне да плану «Перамога» і намер пашкодзіць чыгуначныя каляіны да 8 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі і штрафу;
  11. Мікіта Бруй – асуджаны паводле адвольнага абвінавачання ў рэабілітацыі нацызму паводле арт. 130-1 КК, за стварэнне экстрэмісцкага фармавання паводле арт. 361-1 КК за публікацыі ў пратэсным Telegram-чаце да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Непаўналетні, стрыечны праўнук народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа (а той адбыў 3 гады зняволення на Валадарцы ў час Расейскай імперыі за «падрыў грамадскага ладу», неаднаразова ў яго ладзілі ператрусы ў сталінскі час).
Hавiны
17-гадоваму праўнуку Якуба Коласа далі 3 гады за «садзейнічанне экстрэмізму»
2023.07.19 20:49

«МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзянаў, якія аб’яднаныя грамадскімі ці палітычнымі інтарэсамі, крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што яна праводзіць, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ, – адзначае «Вясна». – Гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў».

На момант публікацыі ў спісе «Вясны» 1484 палітвязняў. Насамрэч палітычных зняволеных у Беларусі больш: праваабаронцы разглядаюць кожную справу на адпаведнасць азначэнню «палітвязень» і не паспяваюць за рэпрэсіўнай машынай, а некаторыя сваякі зняволеных супраць уключэння тых у лік палітвязняў. Некаторыя праваабарончыя супольнасці называюць большыя лічбы і крытыкуюць «Вясну» за занадта кансерватыўны падыход, які не адпавядае рэпрэсіўным практыкам цяперашняй Беларусі.

Аналітыка
Пра палітычных вязняў моваю лічбаў. Шокавыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі
2023.05.28 07:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў