З Чырвонай кнігі Беларусі хочуць выключыць 12 відаў жывёлаў і 26 відаў раслінаў


З новага выдання Чырвонай кнігі Беларусі могуць прыбраць 12 відаў жывёлаў і 26 відаў раслінаў. Таксама прапануецца знізіць ахоўны статус для такіх відаў, як зубр еўрапейскі, рысь, буры мядзведзь, барсук звычайны. Пра гэта распавёў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.

Здымае мае ілюстрацыйны характар.
Фота: minpriroda.gov.by

Міністр сцвярджае, што магчымыя новаўвядзенні навукова абгрунтаваныя.

«У пытаннях захавання і ўстойлівага выкарыстання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Беларусь дэманструе істотны прагрэс. У выніку планамернай і мэтанакіраванай працы з чацвёртага выдання Чырвонай кнігі Беларусі выключана 20 відаў дзікіх жывёлаў і 8 – раслінаў», – кажа Андрэй Худык.

Змены актыўна лабіюе былы кіраўнік МУС, а цяпер кіраўнік Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Шуневіч. Ён заклікаў выключыць мядзведзяў з Чырвонай кнігі. Жывёлінаў нібыта занадта шмат і яны сталі небяспечныя для людзей, аднак навукоўцы з Шуневічам не згодныя.

Таксама экс-міністр МУС прыходзіў да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай выключыць з кнігі і зуброў. Відаць, гэта жаданне зарабіць грошай, лічыць эколаг Паліна Бурко. У Беларусі ўжо цяпер ёсць адстрэл зуброў. Для замежнікаў кошт дазволу на такое паляванне даходзіць да 22 тысяч рублёў.

Hавiны
Каўбасу робяць «не з тых зуброў, якія занесеныя ў Чырвоную кнігу» – міністр сельскай гаспадаркі
2022.06.07 09:58

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў