У Расеі гарэў найбуйнейшы металургічны камбінат. Верагодна, праз падзенне беспілотніка


У Расеі быў пажар на Новаліпецкім металургічным камбінаце ноччу 24 лютага. Губернатар Ліпецкай вобласці Ігар Артамонаў распавёў, што магчымай прычынай было падзенне дрона.

Момант падзення беспілотніка ў Ліпецкай вобласці 24 лютага 2024 года. Скрыншот: Белсат

«Адбылося ўзгаранне ў адным з цэхаў НЛМК. Агонь патушаны, пацярпелых няма. Пагроза выкіду небяспечных рэчываў адсутнічае. Паводле непацверджанай спецслужбамі інфармацыі прычынай узгарання стала падзенне лятальнага апарата», – піша Ігар Артамонаў.

Пазней чыноўнік папрасіў не паддавацца паніцы і адзначыў, што «падобныя навіны прыходзяць і з суседніх рэгіёнаў». Раніцай 24 лютага ён распавёў аб масавым налёце беспілотнікаў на тэрыторыю Расеі.

«Сёння ў нуль гадзін дванаццаць хвілін быў атрыманы сігнал аб авіяцыйнай небяспецы. У Ліпецкай вобласці вайскоўцы перахапілі два беспілотнікі. Таксама БПЛА былі перахопленыя ў Курскай, Белагорскай, Бранскай і Тульскай вобласцях. Адбой авіяцыйнай трывогі быў перададзены ў 4:08. Ахвяр няма», – піша Ігар Артамонаў.

Новаліпецкі металургічны камбінат – аснова вытворчай магутнасці міжнароднай групы кампаній НЛМК. Камбінат з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам сталі ў Расеі.

Аналітыка
Чаму вайна ва Украіне зайшла ў тупік, і чым гэта можа скончыцца?
2024.02.24 06:45

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў