Дапамагаць рэпрэсаваным варта сістэмай «з рук у рукі» – Асацыяцыя палітвязняў Беларусі


У Беларусі 23 студзеня прайшла чарговая хваля ператрусаў і допытаў, пад пераслед сілавікоў трапілі прынамсі 84 асобы, не менш за 37 асобаў затрымалі. Хваля працягнулася і 24 студзеня. Асацыяцыя палітвязняў Беларусі расказала «Белсату», што думае пра гэтыя ператрусы і спосабы дапамогі рэпрэсаваным.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Акцыя пратэсту ля станцыі метро «Каменная горка» ў Менску, Беларусь. Лістапад 2020 года.
Фота: Белсат

З чым дакладна звязаная хваля рэпрэсіяў і як менавіта сілавікі вызначалі, па каго прыходзіць, невядома. Але Асацыяцыя палітвязняў Беларусі лічыць, што Камітэт дзяржаўнай бяспекі меў у аператыўнай распрацоўцы асобаў, выяўленых двума тыднямі раней, а таксама праглядзеў «відавочны» спіс сем’яў палітвязняў і вызваленых палітвязняў, якія ўжо былі полі зроку, пад наглядам.

Паводле шэрагу крыніцаў, сілавікі маглі скарыстаць звесткі сэрвісу «Е-дастаўка», праз які актывісты дапамагалі харчамі рэпрэсаваным і іхным блізкім. Самі сілавікі заяўлялі ў ананімных Telegram-каналах, што нібыта здабылі базы звестак праваабаронцаў. Як тады бяспечна дапамагаць палітвязням і іх блізкім?

Асацыяцыя палітвязняў Беларусі адказвае: дапамагаць было і застаецца небяспечна. Пагрозу нясе невыкананне відавочных правілаў лічбавай бяспекі, пра якія напісанае мноства інструкцыяў (свежыя парады «Кібепартызанаў» тут).

Рызыкоўным ёсць і зыход ахвяраў рэпрэсіяў у «самаізаляцыю», маўчанне пад ціскам сілавікоў, ігнараванне небяспекі, спроба справіцца самастойна і адмова ад дапамогі, адмова ад своечасовай эвакуацыі.

Найбольш бяспечны спосаб узаемадапамогі – правераныя гарызантальныя сувязі, пацверджаныя відэа і голасам, раіць асацыяцыя. Такія сувязі можна атрымаць праз сяброў, якія выехалі, і асобаў, якія даўно дапамагаюць рэпрэсаваным і зарэкамендавалі сябе як валанцёры.

Бяспеку прынясе стварэнне сістэмы «з рук у рукі» без удакладнення прамежкавых кантактаў, лічыць асацыяцыя. То бок: А перадаў інфармацыю, рэчы ці паслугу да B – B перадаў C – C перадаў D. Але D не ведае, што за A і B, толькі ведае C.

Агляд
Як бяспечна і небяспечна падтрымліваць пацярпелых ад рэпрэсіяў
2024.01.24 18:14
Каментар
Як падрыхтавацца да прыходу сілавікоў: чатыры важных крокі
2024.01.24 18:42

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў