Святлана Ціханоўская заклікае насіць маскі і вакцынавацца ад каронавірусу


Святлана Ціханоўская ў сваім афіцыйным тэлеграм-канале звярнулася да беларусаў з просьбай берагчы сябе і сваіх блізкіх, зрабіць прышчэпку той вакцынай, якая ёсць у доступе і прытрымлівацца мераў антыковіднай бяспекі.

«Я прашу вас: насіце маскі, прышчапляйцеся тымі вакцынамі, якія ёсць у вас у доступе. Трымайце дыстанцыю і, па меры магчымасцяў, працуйце з дому. Я разумею, што не ўсё ў нашых сілах. Але мне здаецца, лепш сёння апрануць маску і паставіць вакцыну, чым заўтра, нягледзячы на ўсе высілкі лекараў, даведацца, што койкамесцаў у лякарні больш няма. Беражыце сябе і сваіх блізкіх», – кажа беларуская лідарка ў сваім звароце.

Згодна з афіцыйнай статыстыкай Міністэрства аховы здароўя, па стане на 22 кастрычніка ў Беларусі дзве дозы вакцыны ад каронавіруса атрымалі 2 020 000 чалавек. Першую прышчэпку атрымалі 2 698 000 беларусаў. З усіх вакцынаваных больш 30,8 тысяч чалавек прышчэплены вакцынай «Спутник Лайт».

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў