У Польшчы анансавалі стварэнне батальёну ля мяжы з Беларуссю


Міністр абароны Польшчы Мар’юш Блашчак заявіў, што сёлета ў Аўгуставе паўстане сапёрны батальён. Ягонай асноўнай задачаю будзе ахова сувальскага калідору і ўмацаванне ўсходняй мяжы. Блашчак паведаміў пра гэта сёння падчас візіту ў Аўгустаў, перадае агенцтва PAP.

Урачыстасці ў Аўгуставе з удзелам міністра абароны Польшчы Мар’юша Блашчака. 23 ліпеня 2023 года.
Фота: Ministerstwo Obrony Narodowej / Twitter

Міністр абароны Польшчы Мар’юш Блашчак анансаваў з’яўленне сапёрнага батальёну ў Аўгуставе непадалёку ад мяжы з Беларуссю. Асноўнай задачаю фармавання будзе ўмацаванне ўсходняй мяжы і сувальскага калідору – міністр растлумачыў яго важнасць стратэгічнымі шляхамі зносінаў.

Блашчак падчас прамовы ў Аўгуставе адзначыў, што прысутнасць войска там гарантуе бяспеку:

«Акрамя польскіх жаўнераў мы можам бачыць сёння тут вайскоўцаў саюзнікаў, у тым ліку амерыканскіх, брытанскіх, румынскіх і харвацкіх, якія трэнуюцца поруч у паўночна-ўсходняй частцы нашай краіны – у стратэгічна важным месцы з гледзішча гарантавання бяспекі Польшчы і ўсяго ўсходняга флангу NATO».

Стварэнне батальёну ў Аўгуставе – частка адмысловага плану ўзмацнення ўзброеных сілаў, што быў ухвалены ўрадам Польшчы летась.

Сёння на перасоўванне польскіх вайскоўцаў да мяжы з Беларуссю Аляксандр Лукашэнка скардзіўся прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну.

«Я адмыслова прывёз вам мапу аб перакідванні ўзброеных сілаў Польшчы да межаў Саюзнай дзяржавы. Мы бачым: рыхтуецца глеба. Адна брыгада знайшла месца за 40 кіламетраў ад Берасця. Стаялі за 500 кіламетраў, перакінулі на 40. Мапу я пакажу. Мы гэта ўсё бачым. І крыху болей за 100 кіламетраў ад Горадні – другая брыгада перакідваецца», – заявіў Лукашэнка.

Абноўлена
Лукашэнка сказаў, што вагнэраўцы хочуць у Варшаву. Раней ён абяцаў Кіеў за тры дні
2023.07.23 13:00

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў