Колькі расейскіх вайскоўцаў прыедзе ў Беларусь? Галоўныя падзеі тыдня ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з belsat.eu працягвае сочыць за навінамі і малюе самыя галоўныя падзеі апошніх дзён.

Малюнкі Дэ Лёс / Белсат

Ці магчымы ўдзел Беларусі ў канфлікце Расеі з Украінай? І колькі расейскіх вайскоўцаў возьмуць удзел у сумесных беларуска-расейскіх вучэннях, якія запланаваныя на люты? Нягледзячы на тое, што да вучэнняў яшчэ ёсць час, расейскія вайскоўцы і тэхніка ўжо перамяшчаюцца ў Беларусь.

Малюнкі Дэ Лёс / Белсат

Цягам апошніх дзён сіноптыкі папярэджвалі пра памаранчавы і чырвоны ўзровень небяспекі праз рэзкае пацяпленне і моцны вецер.

Hавiны
Наступствы шторму ў Беларусі: падзенне навагодніх ялінак і перакуленыя прыпынкі
2022.01.14 20:25

Мінула два тыдні з масавых пратэстаў у Казахстане. Такаеў застаўся прэзідэнтам, а вось Назарбаеў пазбавіўся сваіх пажыццёвых пасадаў. Выглядае на тое, што мы назіралі палацавы пераварот з удзелам войск АДКБ.

Малюнкі Дэ Лёс / Белсат

Нацыянальны прававы партал апублікаваў новы Падатковы кодэкс, змены ў якім істотна павялічваюць падаткі для асобных групаў грамадзянаў. Перш за ўсё ў новым кодэксе прыцягваюць увагу новыя стаўкі адзінага падатку для фізічных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія цяпер істотна ўзрастаюць.

Малюнкі Дэ Лёс / Белсат

Беларускі комік Слава Камісаранка падчас выступу ў Кіеве паведаміў, што яго папярэдзілі аб магчымым выкраданні з Масквы беларускімі спецслужбамі.

Малюнкі Дэ Лёс / Белсат

Раней стэндап-комік паведаміў, мто яму забаранілі выступаць у Менску.

Артыкулы
«Я вярнуся. Пазней». Беларускі комік Слава Камісаранка – пра народ, амапаўцаў і сітуацыю ў краіне
2021.11.12 12:48

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў