У Літве расказалі, колькі беларусаў лічаць пагрозай нацыянальнай бяспецы


Літва з лістапада мінулага года прызнала 1644 беларусаў пагрозай нацыянальнай бяспецы, паведамляе Дэпартамент міграцыі пры МУС Літвы.

Беларускі пашпарт і часовы від на жыхарства у Літве. Вільня, Літва. 27 верасня 2023 года.
Фота: Белсат

З лістапада мінулага года 562 беларусам было адмоўлена ў дазволе на жыхарства ў Літве, а 343 беларусам было вырашана яго не працягваць. Таксама было прынята 450 рашэнняў аб ануляванні ВНЖ, выдадзеных беларусам.

Двойчы беларускім грамадзянам адмаўлялі ў выдачы пастаяннага віду на жыхарства ў Літве, 8 разоў прымаліся рашэнні аб ануляванні такіх дакументаў. Яшчэ 279 беларусам было адмоўлена ў атрыманні нацыянальнай літоўскай візы.

У жніўні гэтага года паведамлялася, што пагрозай нацыянальнай бяспецы былі прызнаныя 910 беларусаў.

Большасць рашэнняў былі прынятыя пасля запаўнення спецыяльнай анкеты, у якой ёсць пытанні аб стаўленні да вайны ва Украіне і прыналежнасці Крыму. Акрамя таго, у ёй ёсць пытанні аб кантактах са спецслужбамі, службе ў войску ці сілавых ведамствах і гэтак далей.

Разбор
Беларусам з ВНЖ у Літве рассылаюць анкеты з пытаннямі пра вайну і Крым. За адмову адказваць могуць дэпартаваць
2023.04.27 10:00

СП, belsat.eu

Стужка навінаў