Беларусь павялічыла экспарт нафтапрадуктаў у два разы


Беларусь падвоіла экспарт нафтапрадуктаў у натуральным выражэнні. Такія звесткі ў Нацыянальным сходзе прывёў віцэ-прэм’ер Пётр Пархомчык, піша БелТА. Пры гэтым абʼём экспарту ў тонах не называецца. 

Завод «Нафтан», предприятие, нефтеперерабатывающий завод, нефть, нефтепродукты, Новополоцк, Беларусь
Здымак мае ілюстрацыйны характар. ААТ «Нафтан» – буйны нафтаперапрацоўчы i нафтахiмiчны комплекс, якi выпускае розныя вiды палiва, масла змазачнае i бiтумы, араматычныя вуглевадароды i прадукты нафтахiмii. Наваполацк, Беларусь. 11 верасня 2021 года.
Фота: Белсат

«Экспарт тавараў і паслуг за 9 месяцаў 2023 года склаў 104,8% да адпаведнага перыяду 2022 года, што апярэджвае ўсталяваны мэтавы параметр на дадзены перыяд – 103,8%. Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася дадатнае. Захоўваюцца высокія тэмпы росту экспарту тавараў – 107,8%. У натуральным выражэнні вырас экспарт пральных машын у 4 разы, легкавых аўтамабіляў – практычна ў 3 разы, тэлевізараў і манітораў – у 2,2 разы, нафтапрадуктаў – у 2 разы», – адсправаздачыўся чыноўнік.

Абʼём беларускага экспарту нафтапрадуктаў у тонах не называецца. Нагадаем, што Белстат ужо больш за год не публікуе дэталізаваную статыстыку знешняга гандлю.

«Гандлёвыя плыні з недружалюбных краін цалкам пераарыентаваныя. Экспарт на рынкі дружалюбных краін вырас. Поўнасцю пераарыентаваны экспарт прадукцыі машынабудавання, хімічнай прамысловасці, нафтапрадуктаў, тэкстыльных матэрыялаў і тэкстыльных вырабаў», – паведаміў Пархомчык.

У наступным годзе плануецца павялічыць пастаўкі ў РФ на 7%, а ў краіны за межамі СНД – на 12%.

Віцэ-прэмʼер расказаў, што ўрад прагназуе рост прамысловай вытворчасці на 5-7% па выніках года. Рэнтабельнасць продажаў у прамысловасці складае 9,5%.

Аналітыка
«Сітуацыя трымаецца на валаску». BEROC ацаніў перспектывы беларускай эканомікі і інфляцыі
2023.11.15 11:01

СП, belsat.eu

Стужка навінаў